• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Германіі

    27 лістапада, 2025

    26 лістапада ў Берліне міністр замежных справаў Германіі Ёхан Вадэфуль прыняў Святлану Ціханоўскую. Падчас сустрэчы абмеркавалі ключавыя пытанні міжнароднай палітыкі і сітуацыі ў Беларусі.

    Асноўныя тэмы абмеркавання:

    Мірныя перамовы па Украіне. Вадэфуль і Ціханоўская абмеркавалі магчымыя сцэнары развіцця падзеяў. Беларуская лідарка падкрэсліла, што ад гэтых перамоваў залежыць і лёс Беларусі.

    «Для беларусаў важна, каб мір быў заключаны на ўмовах Украіны, каб у выніку любых пагадненняў Беларусь аднавіла суверэнітэт, і не засталася пад кантролем Расіі. Неабходны выхад расійскіх войскаў і ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі».

    Ціханоўская заклікала ЕС, уключаючы Германію, выступаць голасам за незалежнасць Беларусі.

    Гуманітарны трэк перамоваў паміж ЗША і прадстаўнікамі рэжыму, а таксама прагрэс у пытаннях вызвалення палітвязняў. Святлана Ціханоўская паведаміла, што дэмакратычныя сілы Беларусі знаходзяцца ў кантакце з новым амерыканскім спецпасланнікам Джонам Коўлам. Праваабарончыя арганізацыі і дэмакратычныя структуры падрыхтавалі неабходную інфраструктуру для прыняцця вызваленых палітвязняў. Ціханоўская адзначыла, што многія з вызваленых знаходзяцца ў складаным стане і ім будзе патрэбная падтрымка, у тым ліку рэабілітацыйная.

    – Магчымасці прыцягнення рэжыму да адказнасці. Ціханоўская заклікала працягваць ціск на рэжым да поўнага спынення рэпрэсіяў і вызвалення ўсіх палітвязняў, адзначаючы пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі і ізаляцыю палітвязняў у рэжыме інкамунікада.

    Гібрыдныя атакі з боку рэжыму супраць Польшчы і Літвы, і неабходнасць рашуча гэтаму супрацьдзейнічаць, у тым ліку праз санкцыі. Апошнія выпадкі сведчаць, што рэжым застаецца пагрозай для бяспекі рэгіёну.

    Выдача візаў. Ціханоўская адзначыла важнасць працягу выдачы Германіяй візаў, у тым ліку шматразовых і падзякавала за гэта. Адзначыла, што мабільнасць беларусаў мае важнае значэнне, каб сувязь паміж беларусамі і Еўрапейскім Саюзам захоўвалася. 

    Ціханоўская таксама звярнулася з просьбай працягнуць падтрымку незалежных медыя, грамадзянскай супольнасці і культурніцкіх ініцыятываў, у тым ліку Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі, праз нямецкія фонды і праграмы. 

    Ціханоўская падзякавала міністру за цвёрдую палітычную пазіцыю, падтрымку Украіны і дэмакратычнай Беларусі, за супрацоўніцтва паміж нямецкім МЗС і дэмакратычнымі сіламі, падтрымку незалежных журналістаў, праваабарончых ініцыятываў, у тым ліку Libereco, падтрымку беларускай рэдакцыі Deutsche Welle, а таксама міжнароднай платформы збору доказаў злачынстваў рэжыму (IAPB). 

     

    Апошнія навіны