• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Упершыню Беларусь удзельнічае ў сусветна вядомым Web Summit у такім маштабе! Не як дзяржава, а як народ, як супольнасць, як дыяспара»

    11 лістапада, 2025

    У Web Summit 2025 адкрыўся стэнд Беларусы па ўсім свеце— «Тэхналогіі без межаў». Місія стэнду — згуртаваць беларускіх заснавальнікаў, інжынераў, інвестараў і крэатыўных спецыялістаў па ўсім свеце, каб прадэманстраваць сапраўдны вобраз новай Беларусі — свабоднай, інавацыйнай і салідарнай.

    Святлана Ціханоўская:
    «Упершыню Беларусь удзельнічае ў сусветна вядомым Web Summit у такім маштабе! Не як дзяржава, а як народ, як супольнасць, як дыяспара.

    Гэта вялікі момант гонару. Беларусы маюць што паказаць, і беларусам ёсць чым ганарыцца. Нашыя спецыялісты, нашыя IT-кампаніі — гэта твар сучаснай Беларусі: свабоднай і крэатыўнай. І я ўпэўненая, што менавіта гэтыя годныя, працавітыя і прадпрымальныя беларусы будуць рухаць наперад эканоміку новай Беларусі, ужо пасля Лукашэнкі.

    Я ўдзячная ўсім арганізатарам і заснавальнікам беларускага стэнду: SVAE (Новая Беларусь), Imaguru Startup HUB, Беларускі Клуб Мецэнатаў, заснавальнікам Flatlogic, Recalibrate AI, AngelsBand і іншым выбітным арганізацыям.

    Гэта больш, чым проста пра стэнд. Гэта пра тое, што дзе б мы ні жылі: у Мінску, Варшаве, Вільні ці Лісабоне — мы застаёмся адным народам. Народам, які падтрымлівае адно аднаго, які верыць у лепшае і здольны тварыць будучыню сваімі рукамі».

    Стэнд прафінансаваны беларускай айці-супольнасцю.

    Апошнія навіны