• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дарадца па эканоміцы Алесь Аляхновіч завяршыў працу ў Офісе па асабістых абставінах

    19 жніўня, 2025

    Святлана Ціханоўская паведаміла пра змены ў сваёй камандзе:

    «Алесь Аляхновіч далучыўся да нашай каманды ў 2020 годзе і забяспечыў нашу працу па эканамічных пытаннях на прафесійным узроўні. Ён аб’яднаў больш за 60 вядомых эканамістаў з розных краін, каардынаваў працу з аналітычнымі цэнтрамі, дапамагаў распрацоўваць праграмы рэформаў — ад фінансавай стабільнасці да зялёнай эканомікі, працаваў над Стратэгіяй пераходу да Новай Беларусі.

    Зараз Алесь cыходзіць па асабістых абставінах. Я вельмі ўдзячная яму за пяць год сумеснай працы. І шчыра ўпэўнена, што яго досвед, прафесіяналізм і энергія будуць абавязкова выкарыстаны для развіцця эканомікі ў Новай Беларусі».

    Алесь Аляхновіч:
    «Для мяне гэта быў вялікі гонар быць карысным свайму народу ў складаны гістарычны момант. Пяць гадоў вялікай адказнасці і складаных выклікаў, але і час натхнення — знаёмства з вялікім колам таленавітых людзей, ад якіх я шмат чаму навучыўся.

    Дзякую спадарыні-прэзідэнт за давер і магчымасць працаваць у камандзе. Шчыра ўдзячны калегам з Офіса і эканамічнай каманды, а таксама ўсім партнёрам, СМІ, дыяспарам, урадам і міжнародным інстытутам, з кім супрацоўнічаў. Разам нам удалося зрабіць нямала.

    Я ні на хвіліну не сумняюся, што праўда і перамога будуць за намі. Мы абавязкова пабачымся ў Новай Беларусі!».

    На Канферэнцыі «Новая Беларусь» была прадстаўлена новая кіраўніца па эканоміцы і фінансах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце — Аліса Рыжычэнка. Эканамічны кірунак будзе развівацца далей пад яе кіраўніцтвам.

    Апошнія навіны