Пасля 5 гадоў за кратамі Сяргей нарэшце на волі. Гэтая навіна кранула сэрцы дэпутатаў, прэзідэнтаў і міністраў ад Вільні да Вашынгтона. Вядучыя палітыкі свету выказалі салідарнасць і падтрымку Святлане, Сяргею і ўсім беларусам, што працягваюць барацьбу.
Фрыдрых Мерц
(Федэральны канцлер Германіі)
«Вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў — гэта добрая навіна. Сёння я думаю пра многіх бязвінных людзей, якія ўсё яшчэ ўтрымліваюцца рэжымам у Беларусі. Мы працягнем рашуча змагацца за іх вызваленне».
🔗 x.com/bundeskanzler
Катрын Калона
(Былая міністарка ў справах Еўропы і замежных справаў Францыі)
«Нарэшце, добрыя навіны! Я рада вызваленню Сяргея Ціханоўскага, чыя жонка годна змагаецца за дэмакратыю, а таксама вызваленню яшчэ 13 беларускіх палітвязняў. Больш за 1000 чалавек па-ранейшаму застаюцца за кратамі — іх трэба вызваліць».
🔗 x.com/MinColonna
Робін Вагенер
(Дэпутат Бундэстага, Германія)
«Як доўга мы чакалі гэтага моманту? Пасля 5 балючых гадоў Святлана Ціханоўская нарэшце можа абняць мужа Сяргея. Мы глыбока ўзрушаныя і вельмі шчаслівыя, што сёння былі вызваленыя 14 палітвязняў з Беларусі. Гэта першы важны крок. Вызваленне яшчэ больш чым 1 100 павінна адбыцца далей».
🔗 x.com/robinwagener
Марта Кос
(Камісарка па пашырэнні, Еўрапейская камісія)
«Кранутая гэтымі добрымі навінамі і тым, што справядлівасць перамагла. Дарагая Святлана, мы ўсе можам вучыцца ў вас, як важна ніколі не губляць надзеі. Мы працягваем працаваць дзеля неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і свабоднай дэмакратычнай Беларусі».
🔗 x.com/MartaKosEU
Кая Калас
(Вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі)
«Вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў — пазітыўны крок пасля доўгай несправядлівасці. Вітаю ўдзел ЗША, дзякуючы якому гэта стала магчымым, і раздзяляю радасць сем’яў. Але ўсе палітвязні Беларусі павінны быць вызваленыя».
🔗 x.com/kajakallas
Есіка Розэнкранц
(Міністарка ў справах ЕС, Швецыя)
«Неверагодныя навіны! Святлана, ваш моцны голас за свабодную і дэмакратычную Беларусь уражвае і працягвае гэта рабіць. Рада, што вы зноў разам з Сяргеем Ціханоўскім».
🔗 x.com/Rosencrantz_J
Урсула фон дэр Ляен
(Прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі)
«Дарагая Святлана, гэта цудоўныя навіны і моцны сімвал надзеі для ўсіх палітвязняў, што пакутуюць пад жорсткім рэжымам Лукашэнкі. Еўропа працягвае патрабаваць іх неадкладнага вызвалення».
🔗 x.com/vonderleyen
Ульф Крыстэрсан
(Прэм’ер-міністр Швецыі)
«Вялікі дзякуй прэзідэнту Трампу і яго прадстаўніку Келагу за перамовы аб вызваленні некалькіх палітвязняў з Беларусі — сярод іх грамадзянка Швецыі Галіна Краснянская і муж Святланы Ціханоўскай — Сяргей Ціханоўскі. Гэта паказвае, наколькі важны ўдзел ЗША ў нашым рэгіёне. Ціск на Беларусь павінен працягвацца, пакуль усе палітвязні не будуць вызвалены».
🔗 x.com/SwedishPM
Роберта Метсола
(Прэзідэнтка Еўрапейскага парламента)
«Цудоўныя навіны! Вельмі шчаслівая за маю сяброўку Святлану! Наша барацьба за вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі працягнецца!»
🔗 x.com/EP_President
Радаслаў Сікорскі
(Міністр замежных справаў Польшчы)
«Свабодны свет мае патрэбу ў цябе, Сяргей! Шчырая радасць за цябе, Святлана, і ўсю тваю сям’ю. Бачыць вас разам — доказ таго, чаму гады змагання за свабоду маюць сэнс. Мы працягнем змаганне за вызваленне астатніх, у тым ліку Анджэя Пачобута. Дзякуй, генерал Келаг, за бяспечнае вызваленне 14 палітвязняў у Беларусі».
🔗 x.com/sikorskiradek
Эн Эплбаум
(Журналістка і гісторык, ЗША/Польшча)
«Муж Святланы Ціханоўскай быў вызвалены з беларускай турмы. Яна прыйшла ў палітыку пасля яго арышту. На працягу некалькіх гадоў у яе не было з ім сувязі».
🔗 x.com/anneapplebaum
Міхал Шчэрба
(Дэпутат Еўрапейскага парламента, Польшча)
«Радасць! Сяргей Ціханоўскі быў вызвалены. Мы памятаем пра Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў рэжыму Лукашэнкі. У Еўрапарламенце мы пастаянна заклікаем да іх вызвалення! Ціск працуе!»
🔗 x.com/MichalSzczerba
Катрын Годэн
(Амбасадарка Канады ў Польшчы)
«Радуемся разам з вамі, Святлана, гэтым цудоўным навінам!»
🔗 x.com/GodinCath
Армін Лашэт (былы лідар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза, Германія)
«Лаўрэатка Міжнароднай прэміі Карла Вялікага 2022 года, Святлана Ціханоўская, прыняла гэтую найвышэйшую еўрапейскую ўзнагароду таксама ад імя ўсіх палітвязняў у Беларусі — асабліва свайго мужа. Сёння яе муж быў вызвалены».
🔗 https://x.com/ArminLaschet/status/1936463571346755819
Марыя Мальмер Стэнэргард (міністарка замежных справаў, Швецыя)
«Фантастычныя навіны! Дарагая Святлана, вельмі рада і шчаслівая за вас!»
🔗 https://x.com/MariaStenergard/status/1936428193319362779
Яўгенія Кара-Мурза (Free Russia Foundation)
«Якая радасць! Мае самыя цёплыя віншаванні Святлане Ціханоўскай і сем’ям 14 вызваленых беларускіх палітвязняў! І я ведаю, што барацьба за ўсіх астатніх, хто, як Марыя Калеснікава і Алесь Бяляцкі, дагэтуль пакутуе за кратамі, будзе працягвацца».
🔗 https://x.com/ekaramurza/status/1936432001533329541
Эдгарс Рынкевічс (прэзідэнт Латвіі)
«Дарагая Святлана, вельмі рады за вас, Сяргея і вашых дзяцей. Гэта быў вельмі чаканы і даўно наспелы момант. Сяргей ніколі не павінен быў быць пасаджаны ў турму толькі за жаданне зрабіць Беларусь лепшай і дэмакратычнай краінай».
🔗 https://x.com/edgarsrinkevics/status/1936461666654298431
Феадорас Русапулас (прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы)
«Невымоўна радасны момант бачыць, як Святлана Ціханоўская зноў разам са сваім мужам Сяргеем, вызваленым з беларускіх ГУЛАГаў! Чакаю таго дня, калі ўсе палітвязні ў Беларусі будуць свабодныя!»
🔗 https://x.com/PACE_President/status/1936455467254845793
Сайман Харыс (віцэ-прэм’ер, міністр замежных справаў і гандлю, міністр абароны Ірландыі)
«Хачу выказаць цёплыя словы Святлане Ціханоўскай у сувязі з вызваленнем яе мужа Сяргея, якога даўно трэба было выпусціць. Занадта шмат палітвязняў застаюцца несправядліва затрыманымі ў Беларусі. Я зноў заклікаю да іх неадкладнага вызвалення».
🔗 https://x.com/SimonHarrisTD/status/1936447040587751808
МЗС Латвіі
«Дзякуючы лідарству ЗША — прэзідэнта Дональда Трампа і спецыяльнага пасланніка Кіта Келага — сёння былі вызвалены 14 іншаземцаў, затрыманых у Беларусі, у тым ліку два грамадзяніна Латвіі — Юрыйс Ганінс і Дмітрыйс Міхайлаўс. Мы рады, што сярод вызваленых таксама Сяргей Ціханоўскі, муж лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай. Рэжым Лукашэнкі ўсё яшчэ ўтрымлівае больш за 1000 палітвязняў і працягвае выкарыстоўваць мігрантаў у якасці інструмента ўздзеяння на межах з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Каб гэта спыніць, міжнародны ціск на Беларусь павінен працягвацца».
🔗 https://x.com/latvian_mfa/status/1936468162142175253?s=12
Анджэй Халіцкі (дэпутат Еўрапарламента, Польшча)
«Цяжка перадаць, якая гэта радасць, калі прыйшлі гэтыя навіны. Я вельмі шчаслівы за цябе, Святлана, і за Сяргея! Віншую вас і дзяцей! Ваша сям’я — гэта гісторыя кахання і нястомнай барацьбы за свабоду насуперак усім перашкодам».
🔗 https://x.com/AndrzejHalicki/status/1936471538791776496
Пётр Вільчак (пасол Польшчы ў Вялікабрытаніі)
«Перапоўнены радасцю, што Сяргей Ціханоўскі быў вызвалены з турмы. Святлана, я вельмі захапляюся тваёй мужнасцю і нястомнай барацьбой за свабоду і чалавечую годнасць. Каля 1150 палітвязняў у Беларусі ўсё яшчэ несправядліва зняволены. Ніхто з нас не свабодны, пакуль не будуць свабодныя ўсе».
🔗 https://x.com/AmbWilczek/status/1936461246187921520
Антоніа Таяні (віцэ-прэм’ер і міністр замежных справаў Італіі)
«Вызваленне Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў у Беларусі — гэта добры знак і важны крок пасля доўгага перыяду несправядлівасці. Я цаню мужнасць маёй сяброўкі Святланы Ціханоўскай, якая працягвае палітычную барацьбу свайго мужа і свайго народа. Італія цяпер спадзяецца на вызваленне астатніх несправядліва затрыманых».
🔗 https://x.com/Antonio_Tajani/status/1936478050826264773
Фрэдэрык Пэці (дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі)
«Якія прыгожыя кадры… колькі эмоцый, колькі надзеі! Бачыць, як Сяргей Ціханоўскі вызвалены пасля столькіх гадоў у жудасных турмах рэжыму Лукашэнкі — гэта сапраўдная радасць! Але больш за тысячу вязняў усё яшчэ чакаюць вызвалення. Мы не маем права спыняцца!».
🔗 https://x.com/fpetitAN/status/1936454091309527182
Хасэ Мануэль Альбарэс (міністр замежных справаў, Еўрапейскага саюза і супрацоўніцтва, Іспанія)
«Віншую з вызваленнем беларускага апазіцыянера Сяргея Ціханоўскага і 13 іншых палітвязняў. Як я казаў учора ягонай жонцы Святлане ў Мадрыдзе, Іспанія працягне падтрымліваць усіх, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Мы заклікаем вызваліць больш за тысячу беларусаў, якія ўсё яшчэ ў турмах толькі за спробу рэалізаваць свае базавыя правы».
🔗 https://x.com/jmalbares/status/1936485729577881693
Лінас Лінкевічус (пасол Літвы ў Швецыі, былы міністр замежных справаў і абароны Літвы)
«Цяжка паверыць, але гэта праўда. Амаль праз 5 гадоў мы можам сказаць — Сяргей у бяспецы, ён у Літве! Мае шчырыя віншаванні, дарагая Святлана, з гэтай сямейнай сустрэчай!»
🔗 https://x.com/LinkeviciusL/status/1936483466125688864
Маргус Цахкна (міністр замежных справаў, Эстонія)
«Сёння — значны дзень для справядлівасці і чалавечай годнасці. Дзякуючы прэзідэнту Дональду Трампу і спецпрадстаўніку генералу Келагу, грамадзянін Эстоніі быў вызвалены з турмы ў Беларусі і вяртаецца дадому. Сярод вызваленых і Сяргей Ціханоўскі, муж лідаркі апазіцыі Святланы Ціханоўскай — гэта магутны момант для дэмакратычнага руху Беларусі. Мы ўдзячныя ЗША і ўсім дыпламатам, хто зрабіў гэта магчымым. Але мы не павінны спыняцца. Сотні палітвязняў усё яшчэ несправядліва ўтрымліваюцца ў Беларусі. Яны павінны быць вызвалены — неадкладна і безумоўна».
🔗 https://x.com/Tsahkna/status/1936435750230188414
Freedom House
«Мы з радасцю даведаліся пра сённяшняе вызваленне Сяргея Ціханоўскага з беларускай турмы, дзе ён быў несправядліва зняволены за ўдзел у выбарах 2020 года, разам з яшчэ 13 палітвязнямі.
Аднак гэта дзеянне не павінна дазволіць незаконнаму рэжыму Лукашэнкі пазбегнуць адказнасці за рэпрэсіі супраць беларускага народа і за ўдзел у вайне Расіі супраць Украіны.
Мы не павінны забываць пра 1150 палітвязняў у Беларусі, якія застаюцца за кратамі, у тым ліку лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага, журналіста РС/РС Ігара Лосіка, апазіцыянераў Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку, а таксама сотні іншых мужных беларусаў, што ахвяравалі свабодай дзеля дэмакратыі.
Мы ўдзячныя спецпрадстаўніку ЗША Кіту Келагу за яго намаганні і заклікаем ЗША, ЕС і іншыя дэмакратычныя дзяржавы працягваць змаганне за вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі і ўсяму свеце. #FreeThemAll».
🔗 https://x.com/freedomhouse/status/193646939955864413
Катрын Гунарсдотыр (міністарка замежных справаў Ісландыі)
«Цудоўная навіна, што Сяргей Ціханоўскі на свабодзе і зноў разам з блізкімі. Згодная з табой, Святлана: усе палітвязні ў Беларусі павінны быць вызвалены».
📎 https://x.com/thorgkatrin/status/1936466594521125279
Марыя Мачада (лідарка апазіцыі, Венесуэла)
«Якая радасць, Святлана! Я сапраўды расчуленая, убачыўшы, што вы нарэшце зноў разам з Сяргеем! З Венесуэлы пасылаем моц беларускаму народу і перакананне, што нічога не спыніць нацыю, якая вырашыла быць вольнай».
📎 https://x.com/MariaCorinaYA/status/1936446261256691789
Эспен Барт Эйдэ (міністр замежных справаў Нарвегіі)
«Вітаю з даўно чаканым вызваленнем лідара дэмакратычнага руху Беларусі Сяргея Ціханоўскага. Дзякую ўсім, хто змагаўся за яго свабоду. Нарвегія заклікае да безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных».
📎 https://x.com/EspenBarthEide/status/1936477630229815336
Антоніа Кошта (прэзідэнт Еўрапейскай Рады)
«Вельмі рады пачуць пра вызваленне вядомага дэмакратычнага актывіста Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў у Беларусі. Вітаю ўсе міжнародныя намаганні, якія зрабілі гэта магчымым — у тым ліку дзеянні генерала Келага. ЕС салідарны з народам Беларусі і нязменна падтрымлівае імкненне людзей да свабоды і дэмакратыі».
📎 https://x.com/eucopresident/status/1936490167763599513
Ёхан Вадэфуль (міністр замежных справаў Германіі)
«Гэта фантастычная і вельмі добрая навіна, што Сяргей Ціханоўскі нарэшце вольны. Але мы не забываем пра многіх іншых зняволеных у Беларусі. Лукашэнка павінен іх неадкладна вызваліць».
📎 https://x.com/AussenMinDE/status/1936451568049803264
Прыты Патэл (ценявы міністр замежных справаў, Вялікабрытанія)
«Я вітаю вызваленне Сяргея і іншых палітвязняў з кіпцюроў рэжыму Лукашэнкі. Ніхто не можа па-сапраўднаму ўявіць, што адчувае зараз Святлана і яе сям’я. Яна трымала факел свабоды для многіх — і я працягваю захапляцца яе мужнасцю. Яна мае рацыю: мы павінны працягваць барацьбу за тых, хто застаецца ў палоне гэтага жудаснага рэжыму».
📎 https://x.com/pritipatel/status/1936466810942927142
Борыс Джонсан (былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі)
«Выдатныя навіны. Цяпер — за свабодныя выбары».
📎 https://x.com/BorisJohnson/status/1936499683620474925
S&D Group
«Мы вітаем вызваленне Сяргея Ціханоўскага, магутнага голасу дэмакратыі ў Беларусі. Віншуем, Сяргей і Святлана. Нарэшце справядлівасць адбылася. Цяпер вызваліце ўсіх, хто несправядліва зняволены. Мы і далей падтрымліваем адважны беларускі народ».
📎 https://x.com/TheProgressives/status/1936511138029519130
Кір Стармер (прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі)
«Гэта цудоўная навіна і момант надзеі. Вызваленне Сяргея Ціханоўскага нагадвае нам: дэмакратычныя каштоўнасці немагчыма прымусіць маўчаць».
📎 https://x.com/Keir_Starmer/status/1936517331825357226
Эдмунда Гансалес (абраны прэзідэнт Венесуэлы)
«Я шчыра ў захапленні ад вызвалення Сяргея Ціханоўскага — мужа законнай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай, які правёў больш за пяць гадоў у зняволенні.
Яго арыштавалі ў траўні 2020 года, і з таго часу прэзідэнтка ніколі не спыняла барацьбу. Яна заўсёды насіла з сабой тэчку з фота Сяргея — каб трымаць яго памяць жывой і нагадваць, што за кожным палітвязнем стаяць жыццё, сям’я, справа.
Спадарыня Прэзідэнтка, прыміце мае шчырыя віншаванні з гэтай падзеяй — гэта магутнае сведчанне таго, чаго можна дасягнуць праз настойлівасць нават супраць самых закрытых рэжымаў».
📎 https://x.com/EdmundoGU/status/1936519668199813247
Камітэт па замежных справах Сената
«Шчаслівая за Святлану Ціханоўскую ў сувязі з навіной пра вызваленне яе мужа, а таксама журналіста Ігара Карнея з RFE/RL», — сказала сенатарка Джан Шахін. — «Сёння — святкуем. Але заўтра працягнем змаганне за 1100+ несправядліва зняволеных у Беларусі, уключна з Ігарам Лосікам. З нецярпеннем чакаю падрабязнасцяў пра вызваленне».
📎 https://x.com/sfrcdems/status/1936506214852026844?s=46&t=70OTez4xJf9k2Cvl_vsM9Q
Хілары Клінтан (былая дзяржсакратарка ЗША)
«Нарэшце добрыя навіны з Беларусі. Пасылаю найлепшыя пажаданні Сяргею Ціханоўскаму і Святлане».
📎 https://x.com/HillaryClinton/status/1936525925568442424
Karlspreis
«Наша лаўрэатка Прэміі Карла Вялікага 2022 года, Святлана Ціханоўская, прыняла ўзнагароду таксама ад імя ўсіх палітвязняў Беларусі, асабліва свайго мужа. Сёння яе муж быў вызвалены».
📎 https://x.com/karlspreis_ac/status/1936526275742437834
Біл Браўдэр (CEO Hermitage Capital)
«Фантастычныя навіны! Сяргей Ціханоўскі, муж лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай, сёння вызвалены з турмы».
📎 https://x.com/Billbrowder/status/1936533830409580832
Сара Рэйнсфорд (карэспандэнтка BBC)
«Вызваленне Сяргея стала вялікай нечаканасцю для ўсіх, як мне сказалі. Яго вымусілі з’ехаць у выгнанне, і ён вельмі схуднеў у турме. Але, вядома, гэта велізарнае палягчэнне для яго сям’і. І ўсё ж шмат палітычных зняволеных — у тым ліку Маша Калеснікава — застаюцца за кратамі».
📎 https://x.com/sarahrainsford/status/1936437866663751756?s=46&t=70OTez4xJf9k2Cvl_vsM9Q
Олівер Ропке (прэзідэнт Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта)
«Якія цудоўныя навіны, дарагая Святлана! Дэмакратычныя і гуманныя каштоўнасці перамогуць тыранію і самавольства. ЕЭСК будзе і надалей побач з вамі».
📎 https://x.com/oliverroepke/status/1936537383161528624
Б‘ёнр Содэр (дэпутат Рыксдага, Швецыя)
«Шчырыя віншаванні Святлане Ціханоўскай, якая цяпер можа ўбачыць свайго вызваленага мужа».
📎 https://x.com/BjornSoder/status/1936498595748098268
Сців Коэн (кангрэсмен ЗША)
«Працягвайце змагацца за СВАБОДУ для ўсіх палітвязняў!»
📎 https://x.com/RepCohen/status/1936468129258856940
Андэрс Расмусен (былы генсакратар НАТА, былы прэм’ер-міністр Даніі)
«Фота, якога мы чакалі 5 гадоў. Сяргей Ціханоўскі на свабодзе. Віншую Святлану Ціханоўскую, якая ніколі не здавалася. Alliance of Democracies будзе і надалей ствараць платформы для палітвязняў на нашым Капенгагенскім дэмакратычным саміце. Дзякуй таксама генералу Келагу за яго лідарства».
📎 https://x.com/AndersFoghR/status/1936692381455098359
Хельмут Брандштатэр (дэпутат Еўрапарламента, Аўстрыя)
«Выдатныя навіны. Усяго найлепшага вашай сям’і! Вы сапраўды адважныя людзі! З нецярпеннем чакаю сустрэчы з Сяргеем і табой у Бруселі і Страсбургу».
📎 https://x.com/HBrandstaetter/status/1936455473345278189
НАТА ПА
Прэзідэнт ПА НАТА Маркос Перыштрэллу:
«Найцеплейшыя думкі з Святланай Ціханоўскай пасля вызвалення Сяргея Ціханоўскага, арганізаванага ЗША. Яны абое — прыклад мужнасці і стойкасці перад тварам жорсткага рэпрэсіўнага рэжыму, які душыць свабоды грамадзян і падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны. Мы працягваем заклікаць да вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі».
📎 https://x.com/natopapress/status/1936729677298569488
Ян Ліпаўскі (міністр замежных справаў Чэхіі)
«Я з вялікай радасцю ўспрыняў навіну пра вызваленне мужа Святланы Ціханоўскай. Жадаю ўсёй гэтай мужнай сям’і ўсяго найлепшага і спадзяюся, што ўсе палітвязні ў Беларусі будуць вызвалены. Чэшская Рэспубліка верыць у будучыню вольнай Беларусі, дзе не парушаюцца правы чалавека і грамадзянскія свабоды».
📎 https://x.com/janlipavsky/status/1936441050647728622?s=46
Юлія Навальная (палітык, Расія)
«Я вельмі рада, што сёння палітвязняў стала на 14 менш. Вялізарная праца Святланы Ціханоўскай і яе каманды. Віншую ўсе сем’і вызваленых. Асобна віншую Святлану і Сяргея. Гэта цудоўная навіна!»
📎 https://x.com/yulia_navalnaya/status/1936455794045952138
Томас Бёрн (міністр еўрапейскіх справаў і абароны, Ірландыя)
«Я такі шчаслівы, што Святлана Ціханоўская зноў разам са сваім мужам Сяргеем, і што ён цяпер вольны! Усе палітвязні ў Беларусі павінны быць вызвалены!»
📎 https://x.com/thomasbyrnetd/status/1936427740896354657?s=46
Кястуціс Будрыс (міністр замежных справаў Літвы)
«Сёння 14 палітычных зняволеных — у тым ліку Сяргей Ціханоўскі — былі вызвалены з турмаў рэжыму Лукашэнкі. Цяпер яны ў бяспецы ў Літве. Роля ЗША ў гэтым вызваленні была вырашальнай. Але гэта яшчэ не канец. У Беларусі застаецца больш за 1000 закладнікаў. Іх трэба вызваліць без затрымак».
📎 https://x.com/budryskestutis/status/1936433500166496644?s=46
Байба Бражэ (міністр замежных справаў Латвіі)
«Выдатная навіна. Разам са Святланай Ціханоўскай я радая гэтаму і цалкам згодная: усе палітвязні ў Беларусі павінны быць вызвалены».
📎 https://x.com/braze_baiba/status/1936426398157295632?s=46
Hudson Institute
«Hudson Institute святкуе вызваленне мужа беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, Сяргея Ціханоўскага, пасля пяці гадоў палітычнага зняволення».
📎 https://x.com/HudsonInstitute/status/1936819651087880625
Ларс Лёке Расмусэн (міністр замежных справаў, былы прэм’ер-міністр Даніі)
«Станоўчая навіна пра вызваленне 14 палітвязняў, уключаючы Сяргея Ціханоўскага. Мне прыемна бачыць, як вы зноў разам пасля столькіх гадоў, Святлана. Усе астатнія палітвязні ў Беларусі павінны быць вызвалены».
📎 https://x.com/larsloekke/status/1936869778351898828
📎 https://x.com/DanishMFA/status/1936858981491724654
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ)
«Вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў у Беларусі — выдатная навіна ў гэтым няпэўным свеце», — заявілі тры генеральныя дакладчыкі ПАРЕ: Рышард Петру (Польшча), Азадэ Ройхан (Швецыя) і Эмануэліс Зінгерыс (Літва).
«Гэтыя вызваленні сталі магчымымі дзякуючы няспынным намаганням многіх, найперш Святланы Ціханоўскай, а таксама ЗША і іншых, хто працаваў за кулісамі».
«Але мы не павінны забываць, што каля 1200 палітычных зняволеных усё яшчэ знаходзяцца ў жахлівых умовах, некаторыя — без сувязі з вонкавым светам гадамі. Сярод іх — лаўрэаты прэміі імя Гавела і Нобелеўскай прэміі міру: Марыя Калеснікава, Алесь Бяляцкі, а таксама юрыст Максім Знак. Іх месца — не ў турме, і яны павінны быць вызвалены неадкладна».
«ПАРЕ па-ранейшаму падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы, сем’і палітвязняў і грамадзянскую супольнасць. Мы будзем працягваць працу дзеля таго, каб дэмакратычная Беларусь далучылася да еўрапейскай сям’і, дзе ёй і месца».
📎 https://pace.coe.int/en/news/9932/pace-rapporteurs-welcome-siarhii-tsikhanouskiy-s-release
Нацыянальны фонд за дэмакратыю (NED)
«NED вітае вызваленне вядомага беларускага палітычнага актывіста і блогера Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў у межах дамоўленасці, дасягнутай з удзелам ЗША.
Сяргея арыштавалі ў траўні 2020 года па палітычна матываваных абвінавачаннях, каб перашкодзіць яго ўдзелу ў выбарах. Яго жонка Святлана ўзяла ўдзел у выбарах замест яго і, паводле ўсіх незалежных падлікаў, перамагла. Заяўленая рэжымам «перамога» Лукашэнкі выклікала найбуйнейшыя дэмакратычныя пратэсты ў гісторыі Беларусі.
«Мы разам са Святланай і ўсімі сябрамі дэмакратычнага руху святкуем вызваленне Сяргея», — сказаў Дэйман Уілсан, прэзідэнт і CEO NED. — «Ён ніколі не павінен быў апынуцца за кратамі. Мы дзякуем прэзідэнту Трампу і спецпасланніку Келогу за іх роля ў вызваленні».
Асуджаны ў 2021 годзе на 19,5 гадоў у калоніі строгага рэжыму, Сяргей правёў больш за пяць гадоў за кратамі — два з іх у поўнай ізаляцыі. Увесь гэты час Ціханоўская і яе каманда змагаліся за яго вызваленне і за свабоду для больш чым 1100 палітвязняў. У 2024 годзе яна атрымала медаль NED за заслугі перад дэмакратыяй.
NED пацвярджае непахісную падтрымку дэмакратычнага руху Беларусі і заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх вязняў сумлення.
📎 https://www.ned.org/ned-welcomes-the-release-of-siarhei-tsikhanouski-and-13-other-political-prisoners/
Пэдра Урручурту Насэлі
(Каардынатар па міжнародных справах Vente Venezuela)
«Дарагая @prezident.sveta, учора мы размаўлялі пра сітуацыю з палітвязнямі ў Венесуэле і Беларусі, і вы распавядалі пра мужа, якога выкраў рэжым. Сёння яго вызвалілі, і мы вельмі рады за вас. Як вы сказалі, мэта — вызваліць усіх».