• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Лондане прайшлі кансультацыі дэмакратычных сілаў з брытанскім урадам

    21 сакавіка, 2025

    21 сакавіка ў Лондане ўпершыню прайшлі кансультацыі, якія былі запушчаныя ў Вялікабрытаніі (Форын офісам) з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Брытанскі бок узначальваў дырэктар дэпартамента па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі ў Форын офісе (Міністэрстве замежных справаў) Крыс Алан, беларускі бок – дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

    З брытанскага боку ў кансультацыях удзельнічалі 12 чалавек. Для такой сустрэчы гэта значная група, у якую ўваходзілі спецыялісты, што займаюцца пытаннямі Беларусі і рэгіёну.

    Адказваем на ключавыя пытанні па кансультацыях:

    Асноўная мэта – зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў міжнароднай палітыкі Вялікабрытаніі, у тым ліку – для большай палітычнай і фінансавай падтрымкі.

    Што было на парадку дня?

    1. Палітычная сітуацыя і правы чалавека – важным пунктам стала праблема транснацыянальных рэпрэсіяў супраць беларусаў. Удзел у гэтай панэлі бралі дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў і кіраўнік ByHelp Аляксей Лявончык.
    2. Культура і дыяспара – узаемадзеянне з беларускай грамадзянскай супольнасцю за мяжой. Удзел у панэлі бралі прадстаўніца Рады Культуры Надзея Гарэцкая і намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Ірына Маклейн.
    3. Медыя і барацьба з прапагандай – пра важнасць падтрымкі беларускіх незалежных медыя распавядалі журналістка Ганна Любакова і старшыня праўлення Цэнтра Беларускай Салідарнасці Уладзімір Кобец.

    Усе пункты абмеркавання разглядаліся ў тым ліку ў кантэксце бяспекі Еўропы.

    Якія вынікі? Стварэнне працоўных групаў па ключавых напрамках, а таксама дамоўленасць аб іх працоўных сустрэчах раз на паўгода.

    У чым важнасць кансультацыяў?

    1. Вядучая роля Вялікабрытаніі – краіна адыгрывае ключавую ролю ў падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі. 
    2. Унікальны ўзровень увагі – раней ніколі не было асобных кансультацыяў і такога асаблівага стаўлення да Беларусі. Гэта новы этап у адносінах паміж дэмакратычнай Беларуссю і ўрадам Вялікабрытаніі. 
    3. Прыярытэт міжнароднай палітыкі – дэмакратычная Беларусь можа стаць адным з асноўных прыярытэтаў у міжнароднай палітыцы Вялікабрытаніі.

    Асобна адзначым, што 21 сакавіка ў  брытанскім парламенце была створаная група «За свабоду і дэмакратыю ў Беларусі». У яе ўвайшлі 24 дэпутаты.

    Вялікабрытанія на працягу апошніх гадоў аказвала падтрымку Беларусі ў розных сферах. Вось некалькі канкрэтных дзеянняў, якія ўжо рабіліся Брытанскім урадам у падтрымку Беларусі:

    Нагадаем, што Вялікабрытанія не прызнала так званыя выбары ў Беларусі, якія прайшлі ў студзені 2025 года. Міністр замежных справаў Дэвід Лэмі заявіў: «Свет даўно прызвычаіўся да цынічнай імітацыі дэмакратыі з боку Лукашэнкі ў Беларусі, у той час як на самой справе ён жорстка душыць грамадзянскую супольнасць і галасы апазіцыі, каб узмацніць сваю ўладу.

    Вялікабрытанія разам з нашымі партнёрамі будзе і далей падтрымліваць народ Беларусі і выкрываць тых, хто адмаўляе ім у законным праве на свабоду і дэмакратыю».

    Апошнія навіны