• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Гэта няпраўда», – Святлана Ціханоўская развеяла памылковыя ўяўленні пра Беларусь падчас Саміту ў Тыране

    06 лютага, 2025

    Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Албанію для ўдзелу ў Саміце мэраў еўрапейскіх гарадоў. Мерапрыемства – платформа для абмеркавання важных палітычных і сацыяльных пытанняў палітыкамі, дыпламатамі і экспертамі.

    Падчас Саміту адбылася інтэрактыўная дыскусія з удзелам Ціханоўскай і мэрамі, а таксама 80 моладзевымі палітычнымі актывістамі. Сесія факусавалася на шырокіх тэматыках, звязаных з сітуацыяй у Беларусі.

    Беларуская лідарка выступіла перад удзельнікамі саміту з прамовай, дзе развеяла памылковыя ўяўленні пра Беларусь:

    1. Першы стэрэатып: Беларусь – проста частка Расіі.
      «Няпраўда. Так, мы суседзі. Але мы не адно і тое ж. На працягу стагоддзяў Беларусь была часткай Еўропы. Нашая культура, нашыя традыцыі – яны еўрапейскія. Вы бачылі нашыя пратэсты ў 2020 годзе – мірныя, прыгожыя, поўныя надзеі. Нават калі людзі стаялі на лаўках, яны здымалі абутак. Гэта наш менталітэт».
    2. Другі стэрэатып: Беларусы не змагаюцца за дэмакратыю.
      «Няпраўда. Мы заплацілі велізарную цану за волю – паўстаннямі, войнамі, супрацівам. І вось ужо 30 гадоў мы спрабуем разбурыць гэтую дыктатуру. Яна выжыла дзякуючы тром рэчам: рэпрэсіям, расійскім грошам і расійскай падтрымцы. Як толькі адзін з гэтых слупоў упадзе, рэжым абваліцца».
    3. Трэці стэрэатып: Беларусы падтрымліваюць вайну ва Украіне.
      «Не. У 2020 годзе мы ўжо давялі, што большасць беларусаў выступіла супраць Лукашэнкі. А пасля пачатку вайны мы ўбачылі яшчэ больш пратэстаў – людзі сабатавалі расійскія цягнікі, адмаўляліся ваяваць. Сапраўдная Беларусь не на баку Пуціна».

    Святлана Ціханоўская:
    «Саміт у Албаніі – унікальная магчымасць пераняць досвед у краіны, якая паспяхова пераадолела аўтарытарны рэжым. Мы сутыкаемся з такімі ж выклікамі: імкнёмся аднавіць дэмакратычныя працэсы ў нашым грамадстве, правы чалавека, ажывіць эканамічнае развіццё. Таму важна дзяліцца досведам і пераймаць стратэгі, якія могуць дапамагчы ў нашай барацьбе».

    Апошнія навіны