• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падтрымка беларускіх палітвязняў, стыпендыі для беларускіх студэнтаў, інструкцыі па беларусах у міграцыйныя органы. Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Эстонію

    20 лістапада, 2024

    Беларуская лідарка падчас візіту ў Эстонію сустрэлася з міністрам замежных справаў Маргусам Цахкнам, міністаркай адукацыі Крысцінай Калас, міністаркай культуры Хэйдзі Пургай і міністрам унутраных справаў Лаўры Ляэнэметсам

    З міністрам унутраных справаў Лаўры Ляэнэметсам Ціханоўская ўзняла наступныя пытанні: 

    • легалізацыя беларусаў у Эстоніі; 
    • стварэнне і адпраўка інструкцыяў у міграцыйныя органы Эстоніі пра тое, як працаваць з беларускімі кейсамі;
    • выдача візаў і відаў на жыхарства студэнтам;
    • пашпарты замежніка. 

    З міністаркай адукацыі абмеркавалі: 

    • дадатковыя стыпендыі для беларускіх студэнтаў;
    • магчымасць увядзення беларускай мовы і гісторыі ў некаторых школах Таліна;
    • адкрыццё Хола Луцкевіча, першага прэм’ера БНР, якія вучыўся ва ўніверсітэце Тарту.

    З міністрам замежных справаў:

    • так званыя «прэзідэнцкія выбары» ў Беларусі – Эстонія загадзя не прызнала «выбары 2025»;
    • падтрымку пазову Літвы ў Міжнародны крымінальны суд супраць рэжыму за злачынствы супраць чалавечнасці;
    • узмацненне ціску на рэжым, комплекс санкцыяў за парушэннеі правоў чалавека;
    • падтрымка дэмакратычных сілаў;
    • падтрымка Міжнароднага гуманітарнага фонду – эстонскія ўлады прынялі рашэнне выдзеліць сродкі на беларускіх палітвязняў.

    З міністаркай культуры:

    • пераклад беларускай літаратуры на эстонскую мову;
    • правядзенне сумесных мерапрыемстваў у галіне культуры;
    • праграмы падтрымкі для беларускіх актораў і студэнтаў;
    • выстава Уладзіміра Цэслера ў Эстоніі.

    Акрамя таго, Святлана Ціханоўская ўручыла міністру замежных справаў Эстоніі «Крыж добрасуседства» – вышэйшую ўзнагароду дэмакратычных сілаў Беларусі.

    Апошнія навіны