• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Легалізацыя беларусаў за мяжой па гуманітарных прычынах: што важна ведаць

    06 лістапада, 2024

    У беларусаў, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў, ёсць некалькі варыянтаў легалізацыі. Адзін з іх – атрыманне міжнароднай або дадатковай абароны ці гуманітарных відаў на жыхарства (ВНЖ).

    Міжнародная абарона ўключае статус бежанца і дадатковую абарону, якая прадастаўляецца тым, хто сутыкаецца з пагрозай для жыцця або свабоды ў Беларусі. Адна з умоваў гэтага статусу – немагчымасць вяртання ў краіну паходжання, а таксама зваротаў у беларускія дыпламатычныя прадстаўніцтвы.

    Вяртанне можа лічыцца сведчаннем таго, што пагроза знікла, і гэта можа прывесці да страты статусу бежанца або права на пражыванне ў краіне, якая надала абарону. Дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай, Леанід Марозаў адзначае, што парушэнне гэтага правіла не толькі падвяргае небяспецы самога чалавека, але і можа ўскладніць працэс атрымання абароны іншымі беларусамі: «Мы бачым, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца, з чаго можна зрабіць выснову, што людзей, якім будзе патрэбна ахова, стане больш».

    Гуманітарныя ВНЖ таксама маюць абмежаванні, і часта па гэтых дакументах таксама нельга вяртацца ў Беларусь. Бо пры атрыманні такіх дакументаў беларусы абгрунтоўваюць немагчымасць вяртання ў краіну паходжання з-за рызыкаў палітычна матываванага пераследу. І калі беларусы з гуманітарным ВНЖ вяртаюцца ў краіну, для прымаючай дзяржавы гэта можа азначаць, што рызыка пераследу менавіта іх прайшла ці сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі палепшылася, а гэта безумоўна не так. 

    Мы разумеем, што ўсе сумуюць па радзіме, і часам могуць узнікаць сямейныя абставіны або неабходнасць аформіць дакументы. Аднак варта ўстрымацца ад паездак у Беларусь, як са статусам міжнароднай абароны, так і з гуманітарнымі відамі на жыхарства.

    – Акрамя рызыкі быць затрыманым на мяжы, гэта можа стаць падставай для ануляцыі статусу і права на пражыванне ў іншай краіне.

    – Офіс Святланы Ціханоўскай разам з дэмакратычнымі сіламі і праваабарончымі арганізацыямі робяць усё магчымае, каб беларусам працягвалі выдаваць дакументы для легалізацыі, а таксама прадстаўляць міжнародную абарону. Але выпадкі парушэнняў правілаў выкарыстання гэтых дакументаў могуць пагоршыць сітуацыю для ўсіх. Памятайце, што для многіх гэта пытанне жыцця і свабоды.

    Калі вам жыццёва неабходна паехаць у Беларусь, абавязкова вывучыце правы і абмежаванні свайго статусу і звярніцеся па кансультацыю да органа, які выдаў дакумент, або да беларускіх праваабарончых арганізацыяў.

    Беражыце сябе!

    Апошнія навіны