• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — да дня народзінаў Алеся Бяляцкага

    25 верасня, 2024

    Сёння свой дзень народзінаў адзначае праваабаронца, старшыня цэнтра «Вясна» і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. Рэжым кінуў яго за краты толькі за тое, што Бяляцкі пісаў праўду, фіксаваў рэпрэсіі і дапамагаў тым, каго яны закранулі. Дзякуючы яго працы свет ведаў праўду пра стан рэчаў у краіне. 

    Нават за час нашага асабістага – хоць і вельмі кароткага – знаёмства я адчула яго бязмежную любоў да Беларусі. Любоў, якая, падаецца, натхняла ўсіх, з кім Алесь сустракаўся на сваім шляху. Ён здолеў падтрымаць і мяне, калі гэта было так неабходна. І хоць знаёміцца з Алесем бліжэй мне давялося ўжо праз гісторыі яго калегаў і людзей, якія мелі гонар добра яго ведаць, я ўпэўненая – абавязкова настане момант, калі мы сустрэнемся зноў. 

    Ведаеце, яшчэ пасля свайго першага зняволення Алесь сказаў:

     «Тысячы лістоў, атрыманых, пакуль я сядзеў у турме, стваралі вакол мяне моцную маральную абарону. Гэта тое, што падтрымлівала мяне і нагадвала, што я сяджу там не проста так, што мая барацьба за правы чалавека працягваецца».

    Мае дарагія! Падтрымлівайце нашых палітзняволеных. Дапамагайце родным і пішыце лісты ў турмы. І няважна, пра што будзе ваш ліст – пра надвор’е, новую цікавую кніжку ці штодзённую руціну. Кожнае вашае слова – вялізарная падтрымка і магчымасць зрабіць дзень у турме хоць на хвілінку лягчэй.

    Апошнія навіны