У гадавіну сфальсіфікаваных рэжымам выбараў і нашай рэвалюцыі за свабоду Святлана Ціханоўская заклікае ўсіх сяброў Беларусі далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці. Вы можаце ўдзельнічаць у акцыях, зрабіць заяву ці апублікаваць пост у сацыяльных сетках, каб выказаць салідарнасць з беларусамі, якія ўжо чатыры гады змагаюцца за свабоду і дэмакратыю.
9 жніўня 2020 года Святлана Ціханоўская перамагла на прэзідэнцкіх выбарах, аднак ЦВК абвясціў перамогу Лукашэнкі. Гэта прывяло да мірных пратэстаў у Беларусі, якія натхнілі многіх людзей па ўсім свеце. Нягледзячы на чатыры гады рэпрэсіяў супраць актывістаў, грамадзянскай супольнасці, свабодных СМІ і ўдзельнікаў антываенных акцый, беларусы працягваюць змагацца і рызыкаваць бяспекай, абараняючы свае каштоўнасці.
Гэтым летам таксама споўнілася 30 гадоў з пачатку аўтакратычнага кіравання Лукашэнкі. Дыктатар прывёў краіну да палітычных, эканамічных і сацыяльных крызісаў, разбурыў міжнародныя адносіны, якія будавалі беларусы, і аддаў краіну пад кантроль іншага тырана і ваеннага злачынцы, Пуціна.
Сёння ў Беларусі налічваецца больш за 1370 палітычных зняволеных. Акрамя таго, многія ўжо адбылі несправядлівыя тэрміны і маюць патрэбу ў рэабілітацыі пасля вызвалення. За кратамі людзі падвяргаюцца бесчалавечнаму абыходжанню: ім адмаўляюць у медычнай дапамозе, спатканнях з роднымі і адвакатамі, перапісцы, пасылках.
Некалькі лідараў пратэсту знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада больш за 500 дзён: Максім Знак і Мікалай Статкевіч, Марыя Калеснікава і Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі і Віктар Бабарыка.
Некаторыя палітвязні маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем: пухліны мозгу, рак чацвёртай стадыі, інваліднасць з-за хваробаў сэрца і г. д., але пры гэтым адбываюць жорсткія палітычныя прысуды.
У чэрвені гэтага года грамадзянін Германіі Рык Крыгер быў прысуджаны да смяротнага пакарання па палітычна матываванай справе. Самай маладой палітычнай зняволенай з’яўляецца 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк.
Беларусы маюць патрэбу ў салідарнасці і падтрымцы, каб працягнуць шлях да свабоды. Як далучыцца да Дня салідарнасці?
- Выкажыце падтрымку ў сацыяльных сетках. Рабіце твіты і пасты ў падтрымку ўсіх, рэпрэсаваных рэжымам.
- Арганізуйце тэматычныя мерапрыемствы. Праводзьце публічныя, віртуальныя ці афлайн-мерапрыемствы для абмеркавання патэнцыйных рашэнняў і дзеянняў, якія можа прыняць міжнародная супольнасць.
- Правядзіце пікеты. Далучайцеся да пікетаў салідарнасці з беларусамі за мяжой ці арганізуйце іх.
- Выкажыце падтрымку, размясціўшы візуальныя сімвалы (графіці, банеры, плакаты ці хэштэгі) на інфармацыйных табло ў грамадскім транспарце, размясціце бел-чырвона-белыя сцягі на адміністрацыйных будынках.
- Дзяліцеся навінамі пра Беларусь, выкарыстоўваючы хэштэг #StandWithBelarus.
- Падтрымайце беларускіх ваенных добраахвотнікаў. Акажыце дапамогу Палку імя Каліноўскага, які ваюе ва Украіне.
- Акажыце дапамогу палітычным зняволеным. Парламентарыі могуць стаць сімвалічнымі хроснымі бацькамі для палітвязняў праз праекты Politzek і Libereco. Адпраўце ліст праз ініцыятыву letter.bel, зрабіце ахвяраванне на карысць палітвязняў і атрымайце паштоўку, шопер, футболку ці кружку ў межах ініцыятывы «Паштоўкі свабоды». Падтрымайце беларусаў, ахвяраваўшы ў фонды дапамогі палітвязням і іх сем’ям – Краіна для жыцця, BySol, #BY_help. Падтрымайце жанчын-палітвязняў праз «Палітвязынку» ці вызваленых праз ініцыятыву «Вольныя».
- Данацце ў фонды, якія збіраюць сродкі на гуманітарную дапамогу, лекі, ахоўнае абсталяванне і аўтамабілі для падтрымкі Украіны – BySol, ByMedSol, Цэнтр «Свабодная Беларусь», Беларускі маладзёжны цэнтр, Цэнтр беларускай салідарнасці, Беларускі дом у Варшаве і «Краіна для жыцця».
- Падтрымайце журналістаў. Аказвайце юрыдычную і фінансавую падтрымку, дапамогу ў пераездзе і размяшчэнні за мяжой, а таксама падтрымку праз арганізацыі «Медыясалідарнасць Беларусі» (MediaSol), «Рэпарцёры без межаў» і «Міжнародная падтрымка СМІ» (Фонд бяспекі).
Ваш удзел мае вялікае значэнне для падтрымкі барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
#StandWithBelarus