• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  •    

    Нацыянальная ідэнтычнасць

    Нацыянальная ідэнтычнасць дапамагае беларусам захоўваць сувязь са сваёй краінай, мовай, культурай і гісторыяй, а таксама абараняць незалежнасць і права самастойна вызначаць сваю будучыню.

    Тут сабраныя пазіцыі пра падтрымку беларускай мовы і культуры, захаванне гістарычнай памяці і ўмацаванне нацыянальнай самасвядомасці. Матэрыялы прысвечаныя абароне ад русіфікацыі і асіміляцыі, развіццю адукацыі і культурнай дыпламатыі, падтрымцы дыяспары і прызнанню беларускай культуры часткай еўрапейскай спадчыны.

    Дэкларацыя ў падтрымку нацыянальнай ідэнтычнасці

    Дэкларацыя КНБ-2025 пацвярджае, што Беларусь з’яўляецца самастойнай нацыяй са сваёй мовай, гісторыяй і культурай, а іх захаванне непасрэдна звязана з незалежнасцю краіны. Яна называе выцясненне беларускай мовы, рэпрэсіі і расійскую інфармацыйную экспансію пагрозамі нацыянальнай ідэнтычнасці. Асобна прапануецца пашыраць адукацыю на беларускай мове, падтрымліваць культуру, літаратуру, дыяспару і культурніцкую дыпламатыю, умацоўваючы сувязь Беларусі з еўрапейскай спадчынай.
    Азнаёміцца з дакументам:

    Рэзалюцыя аб абароне адукацыі ад палітычнай індактрынацыі, мілітарызацыі і русіфікацыі

    Рэзалюцыя КНБ-2026 асуджае выкарыстанне адукацыі ў Беларусі для ідэалагізацыі, мілітарызацыі і русіфікацыі, уключаючы прыцягненне дзяцей да ваенна-патрыятычных мерапрыемстваў. Яна заклікае спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да настаўнікаў і студэнтаў, аднавіць выкладанне на беларускай і замежных мовах і закрыць расійскія арганізацыі, якія прасоўваюць «рускі свет». Дакумент заклікае падтрымаць беларускую сістэму адукацыі, пераследаваных настаўнікаў, акадэмічную мабільнасць і выкладанне беларускай мовы дзецям, якія жывуць у выгнанні.
    Азнаёміцца з дакументам: