Бяспека і суверэнітэт Беларусі
Бяспечная Беларусь — гэта суверэнная дэмакратычная дзяржава, якая самастойна вызначае сваю палітыку, абараняе грамадзянаў і будуе мірныя адносіны з суседзямі.
Тут сабраныя пазіцыі пра ваенную, палітычную, інфармацыйную, эканамічную і культурную бяспеку. Матэрыялы прысвечаны аднаўленню кантролю над тэрыторыяй і дзяржаўнымі інстытутамі, супрацьдзеянню расійскаму ўплыву і ўдзелу Беларусі ў еўрапейскай сістэме бяспекі.
Рэзалюцыя па пытаннях бяспекі Беларусі
Рэзалюцыя КНБ-2025 вызначае аднаўленне поўнага ваеннага, палітычнага і інфармацыйнага суверэнітэту як галоўную мэту забеспячэння бяспекі Беларусі. У ёй падкрэсліваюцца неабходнасць вываду замежных войскаў, недапушчэння размяшчэння ядзернай зброі, выхаду з АДКБ і Саюзнай дзяржавы, перагляду ваеннай дактрыны і абароны інфармацыйнай прасторы. Таксама прапануецца стварыць новую архітэктуру бяспекі з грамадзянскім кантролем і падрыхтаваць дарожную карту выхаду з гібрыднай акупацыі.
Азнаёміцца з дакументам:
Рэзалюцыя аб супрацьдзеянні гібрыднай агрэсіі з боку Расіі
Рэзалюцыя КНБ-2025 вызначае расійскую гібрыдную агрэсію і экспансію «русского мира» як стратэгічную пагрозу незалежнасці, нацыянальнай ідэнтычнасці і культурнаму суверэнітэту Беларусі. Яна заклікае развіваць супрацоўніцтва з еўрапейскімі краінамі, падтрымліваць незалежныя медыя, адукацыйныя і культурныя абмены, умацоўваць беларускую мову і гістарычную памяць, а таксама выпрацаваць агульную стратэгію супрацьдзеяння расійскаму ўплыву ўнутры краіны і ў эміграцыі.
Азнаёміцца з дакументам:
Рэзалюцыя аб абароне суверэнітэту і недапушчэнні ўцягвання Беларусі ў вайну
Рэзалюцыя КНБ-2026 фіксуе, што рэжым Лукашэнкі ўцягвае Беларусь ва ўварванне Расіі ва Украіну, прадастаўляючы тэрыторыю, паветраную прастору і інфраструктуру, і папярэджвае пра пагрозу канфлікту паміж Расіяй і НАТА, які закране Беларусь. У дакуменце патрабуецца спыніць падтрымку агрэсіі і заклікаецца не выкарыстоўваць тэрыторыю, узброеныя сілы і інфраструктуру для вядзення вайны супраць іншых дзяржаў; таксама ён заклікае міжнародную супольнасць узмацніць ціск на рэжым і заклікае беларусаў не дазваляць сябе ўцягваць у вайну.
Азнаёміцца з дакументам:
Рэзалюцыя аб падтрымцы беларусаў, якія сталі на абарону Украіны, беларускіх ветэранаў і іх сем’яў
Рэзалюцыя КНБ-2026 прызнае службу беларусаў ва Узброеных сілах Украіны як законнае выказванне падтрымкі праву Украіны на самаабарону і вызначае прынцыпы абароны гэтых асоб і іх сем'яў. Дакумент выступае супраць экстрадыцыі і дэпартацыі ў Беларусь, заклікае да вызвалення асуджаных за падтрымку Украіны, дае ветэранам доступ да сацыяльнага забеспячэння, медыцынскай дапамогі і перападрыхтоўкі, а таксама дамагаецца захавання іх вопыту для будучай сістэмы бяспекі Беларусі і падтрымання дыялогу з супольнасцю ветэранаў.
Азнаёміцца з дакументам: