• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Маргарыта Ворыхава: «Ідэі рэжыму выходзяць з закрытасці, апрэсіі і ціску на людзей»

    18 сакавіка, 2024

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву дала інтэрв’ю Еўрарадыё. Маргарыта Ворыхава распавяла, як змяніўся партрэт беларускай моладзі за апошнія некалькі гадоў, а таксама адзначыла наступствы ўплыву прапаганды на супольнасць. Акрамя таго, дарадца акрэсліла, якое раздзяленне паміж моладдзю існуе сёння ў Беларусі.

    Прыводзім некалькі яркіх цытат з інтэрв’ю:

    📌 «Ёсць група маладых людзей, якія былі звязаныя з грамадзянскім сектарам, і якія адчуваюць глыбокую атмасферу страху. Але ёсць іншая – якая не была моцна задзейнічаная ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці. У апошніх ёсць тэндэнцыя да нармалізацыі. І гэта нармальна – мы ўсе схільныя да таго, каб адаптавацца. Гэта важна прымаць і працаваць з гэтым».

    📌 «Рэжым спрабуе зацягнуць сілай людзей на свае мерапрыемствы, канферэнцыі, у парламент, у палітыку. Але гэта не працуе да канца, таму што няма магчымасці на ўзроўні разумення пранікнуцца асноўнай ідэяй рэжыму. Яна штучная і ненатуральная, яна не адчуваецца як ідэя, на якую можна абаперціся. Ідэі рэжыму выходзяць з закрытасці, апрэсіі, ціску на людзей і спробы ўвагнаць усіх у стан страху». 

    📌 «У Беларусі не моладзь прыходзіць са сваёй павесткай, прымае рашэнні і атрымлівае фідбэк ад улады. Гэта заўсёды пра «вось вам прыклад, рабіце як хоча рэжым». Гэта не ўдзел у палітыцы, гэта карцінка ўдзелу».

    Цалкам паглядзець інтэрв’ю можна па спасылцы.