• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Члены Палаты абшчын і Палаты лордаў Вялікабрытаніі далучыліся да групы сяброў Беларусі ў Парламенце і ўзялі апякунства над палітвязнямі

    17 кастрычніка, 2023

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з членамі Палаты абшчын і Палаты лордаў Вялікабрытаніі. Яны далучыліся да групы сяброў Беларусі ў Парламенце і ўзялі апякунства над беларускімі палітвязнямі. Групай сяброў Беларусі ў Парламенце Вялікабрытаніі кіруе сэр Тоні Лойд, які на працягу многіх гадоў актыўна ўзнімае пытанне Беларусі ў Вялікабрытаніі і на міжнароднай арэне.

    Беларуская лідарка запрасіла дэпутатаў узяць удзел у вялікай сустрэчы груп сяброў Беларусі, якая пройдзе 7 лістапада ў Берліне. Акрамя гэтага, яна заклікала парламентарыяў зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў брытанскай палітыкі: «Я прашу вас стаць нашымі адвакатамі тут, у Вялікабрытаніі. Выступайце за вольную і незалежную Беларусь. Узнімайце гэтую тэму ў СМІ. Але таксама падтрымайце нас у міжнародных асамблеях, такіх як ПАРЕ, ПА АБСЕ і ПА НАТА. Беларусь павінна заставацца ў цэнтры ўвагі.

    Я таксама прашу падтрымаць беларусаў, якія жывуць тут, у Вялікабрытаніі. Вельмі хутка тысячы могуць застацца без пашпартоў і дакументаў. Большасць не могуць вярнуцца ў Беларусь. Бо гэта білет у турму ў адзін бок. Калі ласка, пастаўце гэтае пытанне перад вашым урадам, каб знайсці комплекснае рашэнне для беларусаў у выгнанні», – заявіла Ціханоўская.

    Таксама абмяркоўваліся крокі па вызваленні палітвязняў, арганізацыя стыпендыяў для беларускіх студэнтаў, падтрымка рэпрэсаваных і дапамога для незалежных медыяў.

    Апошнія навіны