25 лютага, у дзень безвыбараў, зрабіце правільны выбар – заставайцеся дома і падключайцеся да анлайн-марафону «Абіраю Новую Беларусь»!
📌 Пачатак а 10:00 па мінскім часе.
У марафоне прымуць удзел больш за 20 гасцей: артысты і актывісты, эканамісты і палітыкі, блогеры і журналісты. Яны абмяркуюць актуальныя для беларусаў пытанні, а таксама падзеляцца бачаннем таго, як ад дыктатуры падману і страху перайсці да краіны, пра якую мы ўсе марым. Задаць свае пытанні гасцям вы зможаце ў чаце трансляцыі.
📌 Што мы абмяркуем падчас марафону?
– Ці можна перазапусціць эканоміку Беларусі і атрымліваць заробкі, як у Еўропе?
– З якімі краінамі беларусам выгадна развіваць міжнародныя адносіны?
– Ці гатовыя мы да рэформаў у розных сферах жыцця?
– Ці павінныя чыноўнікі ведаць беларускую мову?
– Навошта патрэбны новы беларускі пашпарт?
– І многае іншае.
❗️ У мэтах бяспекі просім гледачоў з Беларусі выкарыстоўваць VPN, не рабіць рэпосты, не пакідаць рэакцыі і не каментаваць трансляцыю з асабістых акаўнтаў, якія змяшчаюць персанальныя дадзеныя.