• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Там, дзе ёсць беларусы, заўсёды прысутнічае любоў і ўзаемадапамога

    15 чэрвеня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Учора ў Варшаве прайшла імпрэза «Яднайся!». Я лічу, што ўсім нам вельмі не хапае такіх сустрэчаў. Калі б мы ўсе маглі сустракацца кожны дзень, абдымацца і размаўляць – у нас было б больш энергіі, сілы і натхнення дзейнічаць далей.

    Падчас імпрэзы «Яднайся!», праходзячы праз стэнды беларускіх ініцыятываў, сустракаючы ўсмешкі знаёмых і незнаёмых раней людзей, я злавіла сябе на думцы: якія ж беларусы ўнікальныя. Нават у змрочныя часы мы не губляем аптымізму, знаходзім энергію дзейнічаць і натхняць іншых. 

    Падчас дыскусіі пра салідарнасць мы гаварылі, мабыць, на самую балючую тэму – пра нашых палітвязняў. Я можа і палітык, але таксама я жонка палітвязня. І мне вельмі балюча, што столькі часу нашыя дарагія застаюцца за кратамі, а міжнародныя арганізацыі аказаліся настолькі нямоглымі, каб спыніць рэпрэсіі і вызваліць людзей з турмаў. І таму ўсе мы павінны зразумець – акрамя нас, іх не вызваліць ніхто.

    Я была радая пабачыць Ганну Канавалаву, унукі якой ужо амаль тры гады не бачылі сваіх бацькоў. Але я вельмі шкадую, што не паспела павітацца з кожным і кожнай і падзякаваць за працу і падтрымку. Але я магу сказаць цяпер: Вялікі дзякуй усім вам!».

    Апошнія навіны