• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Мамачка, я моцная, я веру людзям так, як ты мяне вучыла». Напішыце палітвязням. Гісторыя Анастасіі Булыбенка

    16 сакавіка, 2021

    Насці Булыбенка ўсяго 19 гадоў – і выбары-2020 сталі першымі ў яе жыцці.

    Першы раз Насцю затрымалі на жаночым маршы 19 верасня. Але яна працягнула пратэставаць у абарону правоў студэнтаў. У другі раз Насцю затрымалі на маршы 17 кастрычніка – і далі 10 сутак. За гэты час яе заднім лікам адлічылі «за пропускі» з БНТУ.

    Насця выдатна вучылася, грала ў тэатры і КВЗ, падзарабляла, каб дапамагчы маме. Яна скончыла мастацкую школу і дасылала свае працы на выставы. Але цяпер Насця дасылае маме свае малюнкі з СІЗА і піша: «Мамачка, я моцная, я веру людзям так, як ты мяне вучыла. Я ніколі не здамся і не зламаюся, выйду з турмы з высока паднятай галавой».

    Яе трымаюць у камеры ўжо чатыры месяцы. Але нават там яна паспела пасябраваць з усімі. «Было незразумела, як яна магла там апынуцца. Ася старалася браць пад сваю абарону слабых і смяяцца, каб было лягчэй. Яна асацыюецца з праменьчыкам сонца – мяккая, але не мяккацелая», – кажа адна з дзяўчат, якая сядзела ў Насцевай камеры.

    У СІЗА такіх, як Насця, спрабуюць пераканаць, што пра іх усе забыліся. Але мы працягваем змагацца за іх кожны дзень. Бо палітвязні – нашыя героі пераменаў, якія будуць рэабілітаваныя ў новай Беларусі.

    Напішыце Насці і іншым палітвязням. Адправіць лісты вам дапаможа сайт https://politzek.me, там вы знойдзеце ўсе патрэбныя дадзеныя. Сайт https://vkletochku.org дапаможа вам адправіць ліст ананімна і з любой краіны.
    Вы таксама можаце падтрымаць палітвязняў з дапамогай фонду «Краіна для жыцця» і фонду BySol.

    Апошнія навіны