• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра Марыю Калеснікаву і Максіма Знака

    06 верасня, 2021

    «Памятаеце, як у апошні раз бачылі Марыю і Максіма да затрыманняў?

    Максім тады выйшаў са штаба з горда паднятай галавой, несучы ў руках партфель. Ён не паводзіў сябе як чалавек, якога акружылі сілавікі. Ён разумеў, што будзе далей, але захоўваў прафесійны спакой. Дакладна такім жа мы бачым Максіма і цяпер.

    Маша здзейсніла гістарычны ўчынак – парвала пашпарт, разам з ім разарваўшы ўсе планы рэжыму. Нават пасля знясільвальных допытаў і прымусаў яна была поўная энергіі. Дакладна гэтак жа энергічна і ярка Маша паводзіць сябе і цяпер у зале суда: яна спявае, танцуе, усміхаецца і падтрымлівае ўсіх нас.

    Рэжыму б вельмі хацелася бачыць Макса і Марыю расціснутымі і знясіленымі. Але мы бачым нашых герояў моцнымі і свабоднымі ўнутры. Яны выйдуць на свабоду значна раней. Прыдуманыя для іх тэрміны не павінны палохаць нас – бо Максім і Маша гэтага б дакладна не хацелі. Яны б хацелі, каб мы ўзгадалі, як усміхаецца Маша і паслухалі, як спявае Максім».

    Апошнія навіны