• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам

    04 чэрвеня, 2021

    У складзе дэлегацыі Ціханоўскай былі Валер Кавалеўскі і Павел Латушка. Ціханоўская падзякавала Дуду за ініцыяваны Польшчай і прыняты ЕС План дапамогі для дэмакратычнай Беларусі і ўсебаковую дапамогу Беларусі: праграму Каліноўскага, падтрымку незалежных медыя, у тым ліку «Белсат», дапамогу людзям і бізнесам, якім давялося рэлакавацца, падтрымку Цэнтра беларускай салідарнасці і Беларускага дома.

    На сустрэчы Дуда, Ціханоўская, Латушка і Кавалеўскі абмеркавалі:

    • Як дапамагчы бацькам Пратасевіча і пераканацца, што вінаватыя ў захопе самалёта панясуць адказнасць;
    • Як паскорыць працэс завядзення спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі ў Польшчы, бо ў гэтую краіну з'ехала вельмі шмат беларусаў, якія ратаваліся ад пераследу рэжымам;
    • Як узмацніць эканамічны і палітычны ціск на Лукашэнку з дапамогай санкцый і прызнання рэжыма тэрарыстычным.

    Ціханоўская адзначыла недапушчальнасць гандлю палітвязнямі: «Усе нявінныя людзі павінны выйсці на свабоду. Гэта не можа быць прадметам гандлю. Мы бачылі, у якім стане Раман – ён закладнік рэжыму – і мы павінны зрабіць усё, каб вызваліць Рому і тысячы людзей, якія знаходзяцца ў такіх жа нялюдскіх умовах».

    Ранкам да сустрэчы з Дудам Ціханоўская сустрэлася з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім – з нагоды адкрыцця мемарыяла беларускай салідарнасці. Ціханоўская і Тшаскоўскі разам правялі прэс-канферэнцыю, беларуская лідарка падзякавала мэру за падтрымку беларусаў і іх ініцыятыў і за тое, што магчымасць рэлакацыі ў Варшаву стала выратаваннем для многіх з іх.


    Photo: @trzaskowski_
    Апошнія навіны