• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па міжнародных адносінах сустрэўся з кіраўніком аддзела па справах Беларусі ў амбасадзе ЗША

    13 жніўня, 2022

    У Вільнюсе адбылася сустрэча прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па міжнародных адносінах Валера Кавалеўскага з Пітарам Каўфманам, новапрызначаным кіраўніком аддзела па справах Беларусі ў амбасадзе ЗША ў Літве. Гэтая размова стала першай афіцыйнай сустрэчай Кавалеўскага ў новай якасці.

    Абмеркаваныя тэмы актывізаванага палітычнага працэсу сярод дэмакратычных сілаў Беларусі, у прыватнасці, вынікі Канферэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіла 8-9 жніўня ў Вільнюсе, і галоўнае рашэнне дэмакратычных сілаў аб стварэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Амерыканскаму боку была прадстаўленая падрабязная інфармацыя пра канцэпцыю і мэты Кабінета, таксама задачы яго чальцоў.

    Была закранутая ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі, рызыкі для незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь ад удзелу рэжыма ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і пазіцыя міжнароднай супольнасці па гэтай праблеме. 

    Пацверджаная гатоўнасць да супрацоўніцтва па падтрымцы імкнення беларусаў да дэмакратычных зменаў.

    Апошнія навіны