• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Візіт Ціханоўская ў Чэхію: сустрэча з прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам, беларускай дыяспарай і іншыя вынікі

    10 чэрвеня, 2021

    Завяршыўся візіт Святланы Ціханоўскай у Чэхію, падчас якога яна сустрэлася з прэзідэнтам Мілашам Земанам, прэм'ер-міністрам Андрэем Бабішам, міністрам замежных спраў Якубам Кулганекам і выступіла са зваротам да Сената Чэхіі. Ціханоўская таксама сустрэлася з беларусамі, якія сталі ахвярамі катаванняў і гвалту з боку сілавікоў і праходзяць рэабілітацыю ў Чэхіі.

    Візіт рыхтаваўся як дзяржаўны, Ціханоўскую пазначалі як лідарку Беларусі. Прэзідэнт Мілаш Земан выказаў жаданне бачыць Ціханоўскую наступным прэзідэнтам Беларусі і адзначыў, што пытанне Беларусі – гэта адзінае, у чым едныя ўсе палітычныя сілы Чэхіі.

    Ціханоўская дамовілася пра:

    – пашырэнне праграмы рэабілітацыі рэпрэсаваных і параненых;
    – магчымасць прыезду сем'яў палітычных зняволеных на часовую рэабілітацыю;
    – стыпендыі і стажыроўкі для беларускіх студэнтаў і спецыялістаў, якія хочуць працаваць у новай Беларусі (гаворка пра часовыя стажыроўкі на 1-2 месяцы);
    – чэшскія ўніверсітэты гатовыя пашырыць колькасць стыпендый для беларускіх студэнтаў;
    – МЗС Чэхіі падтрымае 4 і 5 пакеты санкцый супраць саўдзельнікаў Лукашэнкі.

    Падчас працоўных сустрэч абмеркавалі пашырэнне дапамогі грамадзянскім ініцыятывам і СМІ, як традыцыйным, так і новым – YouTube – і тэлеграм-каналам, а таксама падтрымку беларускай дыяспары і стварэнне Офіса дэмакратычнай Беларусі ў Празе. Ён будзе прадстаўляць інтарэсы вольнай Беларусі і весці перамовы з урадам Чэхіі.

    У сваім звароце да Сената і чэшскага народа Ціханоўская заклікала развіваць культурныя праекты і падтрымаць стварэнне міжнароднага трыбунала па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі.

    Ціханоўская: «Гэты візіт дапаможа Беларусі і ў сучаснасці, і ў будучыні. Мы ўжо будуем сяброўскія, партнёрскія адносіны з Чэхіяй на ўзроўні грамадскіх ініцыятыў, бізнес-супольнасцяў, і, вядома ж, палітыкаў. Чэхія была і будзе нашым саюзнікам у барацьбе за свабоду і дэмакратыю. Тут як нідзе разумеюць, што такое правы чалавека. Кожная чэшская сям'я можа напісаць лісты палітвязням – бо на радзіме Вацлава Гаўла выдатна разумеюць, наколькі гэта важна для тых, хто апынуўся за кратамі за сваю волю да свабоды».

    Апошнія навіны