• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Земанам

    08 чэрвеня, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Земанам. Ён пачаў сустрэчу са слоў захаплення і падтрымкі беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду. Прэзідэнт Чэхіі адзначыў, што Беларусь – гэта адзінае пытанне, якое аб'ядноўвае ўсе палітычныя сілы Чэхіі, і выказаў гатоўнасць дапамагаць. Ён згодны з тым, што ізаляцыя рэжыму і ціск праз санкцыі ЕС могуць дапамагчы вызваліць палітвязняў і спыніць гвалт.

    Лідары абмеркавалі:

    – сітуацыю з захопам самалёта, катаваннямі Рамана і масавыя атакі на незалежныя СМІ;
    – важнасць арганізацыі агульнанацыянальнай забастоўкі і працу з прадстаўнікамі сілавых структур;
    – неабходнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і беларускай дыяспары;
    – магчымасць увядзення шырокіх нацыянальных візавых санкцый для паслугачоў рэжыму, куды маглі б увайсці тысячы імёнаў, уключаючы суддзяў, пракурораў, сілавікоў і чальцоў выбарчых камісій.

    Таксама Святлана Ціханоўская распавяла Мілашу Земану пра лёс палітвязня Мікалая Статкевіча, якога ён наведваў у Мінску ў 2002 годзе.

    «Мы ўдзячныя Чэхіі і ўсёй міжнароднай супольнасці за падтрымку беларускага народа ў яго барацьбе за дэмакратыю, але цалкам аддаем сабе справаздачу ў тым, што гэта перш за ўсё задача саміх беларусаў», – падкрэсліла беларуская лідарка.

    Падчас візіту яшчэ чакаюць сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прэм'ер-міністрам, міністрам замежных спраў і спікерам ніжняй палаты парламента Чэхіі.

    Апошнія навіны