• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам

    05 ліпеня, 2022

    Святлана Ціханоўская разам з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам, прадстаўніцай Каардынацыйнай Рады Вольгай Кавальковай, дарадцам Франакам Вячоркам і прадстаўніком Офіса Дзянісам Кучынскім сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам у Бельведэрскім палацы ў Варшаве.

    Ціханоўская выказала абурэнне актам вандалізма і знішчэннем рэжымам магілаў воінаў Арміі Краёвай, а таксама пераследам польскай меншасці ў Беларусі. Яна назвала дзеянні рэжыму помстай Польшчы за падтрымку беларускага народа.

    Ціханоўская расказала прэзідэнту Польшчы пра план «Перамога», у які запісаліся ўжо 200 тысяч чалавек, з іх 30 тысяч пасля вайны. Гэты план запусціцца імгненна і павінен прывесці Беларусь да зменаў.

    На сустрэчы абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі і магчымасць чатырохбаковых перамоваў паміж Украінай, Польшчай, Літвой і прадстаўнікамі дэмакратычнай Беларусі. Ціханоўская паведаміла пра адкрыццё ў Кіеве прадстаўніцтва, якое ўжо пачало працу і прадстаўляе інтарэсы Беларусі, а не рэжыма.

    Падчас сустрэчаў дамовіліся пра каардынацыю на міжнароднай арэне, падтрымку беларусаў, што ўцяклі ў Польшчу праз рэпрэсіі і вайну, а таксама пра працяг палітычнай ізаляцыі рэжыма Лукашэнкі.

    Асобнай тэмай абмеркавання было пытанне палітзняволеных. Лідары абмеркавалі, як дамагчыся іх вызвалення і рэабілітацыі: пра адмену санкцый гаворкі ісці не можа, пакуль не будуць закрытыя ўсе крымінальныя справы.


    Фота: Павел Крычко

    Фота: Павел Крычко

    Фота: Павел Крычко
    Апошнія навіны