2 лютага 2024 Ігар Кізім уступіў на пасаду амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі. 23 лютага, напярэдадні другой гадавіны паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, Святлана Ціханоўская прыняла Кізіма ў сваім Офісе.
Беларуская лідарка павіншавала амбасадара з прызначэннем і выказала словы салідарнасці і падтрымкі Украіне. Бакі абмеркавалі пачатак беларуска-ўкраінскага дыялогу і магчымае супрацоўніцтва паміж дэмакратычнай Беларуссю і Украінай.
Лідарка таксама падзякавала Ігару Кізіму за яго працу ў Беларусі – там ён быў апошнім украінскім амбасадарам, з 2017 па 2023 год.