• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Далучайцеся да марафону «Абіраю Новую Беларусь» 25 лютага!

    21 лютага, 2024

    25 лютага, у дзень безвыбараў, зрабіце правільны выбар – заставайцеся дома і падключайцеся да анлайн-марафону «Абіраю Новую Беларусь»!

    📌  Пачатак а 10:00 па мінскім часе.

    У марафоне прымуць удзел больш за 20 гасцей: артысты і актывісты, эканамісты і палітыкі, блогеры і журналісты. Яны абмяркуюць актуальныя для беларусаў пытанні, а таксама падзеляцца бачаннем таго, як ад дыктатуры падману і страху перайсці да краіны, пра якую мы ўсе марым. Задаць свае пытанні гасцям вы зможаце ў чаце трансляцыі.

    📌  Што мы абмяркуем падчас марафону?

    – Ці можна перазапусціць эканоміку Беларусі і атрымліваць заробкі, як у Еўропе?
    – З якімі краінамі беларусам выгадна развіваць міжнародныя адносіны?
    – Ці гатовыя мы да рэформаў у розных сферах жыцця?
    – Ці павінныя чыноўнікі ведаць беларускую мову?
    – Навошта патрэбны новы беларускі пашпарт?
    – І многае іншае.

    ❗️ У мэтах бяспекі просім гледачоў з Беларусі выкарыстоўваць VPN, не рабіць рэпосты, не пакідаць рэакцыі і не каментаваць трансляцыю з асабістых акаўнтаў, якія змяшчаюць персанальныя дадзеныя.