• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Выступ Святланы Ціханоўскай на сайд-івэнце ISANS аб прыцягненні да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць беларусаў і ўкраінцаў, 2023

    03 кастрычніка, 2023

    Добры дзень, шаноўнае спадарства,

    Перш за ўсё я хацела бы падзякаваць ISANS за правядзенне такога важнага мерапрыемства па актуальнай тэме.

    Вы сабралі выдатную групу беларускіх экспертаў, якія ўпарта працуюць над аднаўленнем справядлівасці ў Беларусі. Сярод іх мая дарадца Крысціна Рыхтэр, Вікторыя Фёдарава з Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў, выдатныя юрысты Марыя Колесава-Гудзіліна і Сяргей Галубок, Андрэй Каліх і Юрый Дзібладзэ.

    Пазбавіць злачынцаў беспакаранасці і аднавіць справядлівасць – няпростая задача. Сёння наша краіна знаходзіцца ў стане прававога дэфолту. Законы ў Беларусі больш не працуюць і беларускія грамадзяне не могуць разлічваць на рэалізацыю сваіх асноўных правоў.

    Але беларусы павінны ведаць, што ў будучыні ўсе іх правы будуць адноўленыя, а ўсе вінаватыя паўстануць перад судом. Без узнаўлення правасуддзя мы ніколі не пабудуем тую Беларусь, пра якую марым — дэмакратычную, незалежную, свабодную і справядлівую.

    Парушэнні правоў чалавека таксама звязаны з пагрозамі бяспецы, і АБСЕ не можа бяздзейнічаць. Але, як мы добра ведаем, мы не можам поўнасцю спадзявацца на нашых міжнародных партнёраў. Бяздзейнічаць не можам і мы.

    У нашых арганізацый грамадзянскай супольнасці хапае досведу, каб унесці свой уклад у прыцягненне вінаватых да адказнасці.

    Па-першае, трэба збіраць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека, каб у нашых міжнародных партнёраў была магчымасць карыстацца сваімі мандатамі. Калі мы будзем увесь час прыцягваць увагу да праблемы палітвязняў і псеўдасудоў, у АБСЕ будзе больш прычын патрабаваць доступу ў месцы зняволення і на судовыя працэсы.

    Па-другое, уся сабраная інфармацыя ляжа ў аснову магчымых судовых працэсаў у МКС ці спецыяльных трыбуналах. Для гэтага патрэбныя не толькі чыесьці міжнародныя  па расследаванні, пераследзе і пакаранні вінаватых у парушэнні правоў чалавека — патрэбны дакладныя дадзеныя аб тым, хто ў чым падазраваецца.

    Па-трэцяе, актыўна садзейнічаць забеспячэнню правасуддзя могуць і павінны арганізацыі грамадзянскай супольнасці і праваабаронцы. Трэба, каб рэжым адказаў не толькі перад міжнароднай супольнасцю, але і перад народам Беларусі. Грамадзянская супольнасць як ніхто іншы здольна садзейнічаць гэтаму.

    Рэжым Лукашэнкі мае вялікі паслужны спіс злачынстваў. І нам трэба зрабіць усё магчымае, каб не дазволіць дыктатару і яго набліжаным пазбегнуць адказнасці. Няважна, наколькі маштабныя гэтыя злачынствы, учыненыя яны даўно ці пасля 2020 года.

    Так, аднаўленне правасуддзя і справядлівасці зойме шмат часу. Але над гэтым трэба працаваць ужо сёння.

    Дзякуй за магчымасць выступіць перад вамі, і я зычу вам паспяховай дыскусіі.

    Апошнія навіны