• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Чарговы дзень народзінаў Максім Знак праводзіць у засценках»

    04 верасня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Чарговы дзень народзінаў Максім Знак праводзіць у засценках. Творчага, апантанага ідэямі справядлівасці ды законнасці чалавека рэжым зрабіў закладнікам сістэмы, якую Максім імкнуўся змяніць. Гэтая сістэма не можа мірыцца з тымі, хто глядзіць на свет вачыма, поўнымі дабрыні, спагады і жадання дапамагаць.

    Максім – з тых людзей, якія застаюцца сабой у любых сітуацыях. Нават калі ўсё, што ў іх ёсць – гэта памяшканне памерам з маленькую каморку. Ён называе чорнае чорным, а белае – белым. Так, дарэчы, робяць сёння і сотні студэнтаў, якіх Знак не проста вучыў юрыспрудэнцыі, а гадаваў годнымі беларусамі. Голас Знака чуваць людзям нават з-за кратаў – у песнях на ягоныя вершы ды ў радках кнігі «Зэкамерон», якую ён напісаў у турме. 

    Максіму не даюць бачыцца з блізкімі, не дазваляюць ліставацца, ізалююць ад навінаў. Нашыя палітвязні вымушаныя кожны дзень знаходзіцца ва ўмовах, дзе іх чалавечыя якасці намагаюцца знішчыць, але яны ўсё адно мужна працягваюць быць сабою. І быць гонарам Беларусі. 

    Памятаю, Максім неяк сказаў: «Напрыканцы ўсё будзе добра». Я разумею, што гэта пачынае здавацца нечым немагчымым, але, калі ён у гэта верыць – давайце будзем верыць і мы».

    Апошнія навіны