Аляксандр Азараў: «Зараз няма дакладных звестак пра тое, што ў Беларусі праводзіцца схаваная або адкрытая мабілізацыя. Але ёсць дакладныя звесткі, што ідзе карэктаванне мабілізацыйных планаў і праводзяцца мерапрыемствы па павышэнні мабілізацыйнай гатоўнасці ўзброеных сілаў.
Няма ніякіх гарантый, што людзі, якія прыйшлі па позвах або на зборы, не апынуцца прызванымі па мабілізацыі ў найбліжэйшы час.
Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не аддасць краіну Пуціну.
Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не ўступіць у вайну.
Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не абвесціць частковую мабілізацыю ці не пачне схаваную.
У інтарэсах беларусаў – сабатаж незаконнай мабілізацыі. Стварыце ўмовы, калі вы не зможаце атрымаць позву. Нікому не адчыняйце дзверы, не атрымлівайце пошту, не адказвайце на званкі з невядомых нумароў, не адказвайце на смс. У ідэале часова пераехаць для пражывання не па месцы рэгістрацыі. Ні ў якім разе не наведвайце ваенкамат. Рэсурсаў для пошуку і дастаўкі тых, хто ўхіляецца, у ваенкамат у рэжыма няма.
Мы значна ўзмацнілі інтэнсіўнасць падрыхтоўкі плана «Перамога» – запісвайцеся ў яго. Рыхтуйцеся адстойваць сваю будучыню, разам з вамі рыхтуемся і мы».