• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Народнае галасаванне: Святлана Ціханоўская гатовая арганізаваць перамовы па выхадзе з крызісу пры міжнароднай падтрымцы – важны ўдзел беларусаў

    18 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская і аб'яднаныя дэмакратычныя сілы аб'яўляюць агульнанацыянальнае галасаванне за пачатак перамоваў па выхадзе Беларусі з крызісу пры міжнародным пасярэдніцтве. Галасаванне праходзіць на платформе «Голас», дадзеным якой давярае ЕС, ЗША, АБСЕ і іншыя.

    Маштабнае галасаванне вырашыць адразу тры задачы:

    1. Прадэманструе сусветнай супольнасці, што палітычны крызіс узмацняецца і патрабуе тэрміновага ўрэгулявання. Гэта дапаможа значна нарасціць міжнародны ціск;
    2. Верне беларусам пачуццё адзінства, большасці, сілы і перавагі на вуліцах;
    3. Спыніць грамадзянскі канфлікт і прадэманструе непазбежнасць перамоваў як адзінага вырашэння крызісу мірным шляхам.

    Галасы беларусаў дапамогуць прыцягнуць міжнародную дапамогу і дамагчыся яшчэ больш рашучых крокаў з боку АБСЕ і ААН. Яны гатовыя арганізаваць перамоўную пляцоўку і выступіць пасярэднікамі, а таксама дапамагчы прымусіць рэжым да перамоваў. Галасы беларусаў – гэта канкрэтны сігнал для міжнародных партнёраў да дзеяння.

    Перамоўныя групы змогуць выпрацаваць рашэнні, як выратаваць Беларусь ад немінучай катастрофы і грамадзянскай вайны, якую Лукашэнка абвясціў народу: напярэдадні Дня Волі ён прыцягнуў армію да падаўлення пратэстаў. Гэта страх, адчай і паніка. Ён ужо страціў падтрымку народа – зараз губляе яе і сярод сваіх прыхільнікаў, у тым ліку МУС.

    «Сем месяцаў я працавала з замежнымі палітыкамі і арганізацыямі, заручылася падтрымкай, якой у Беларусі не было за ўсе 26 гадоў, сабрала магутную прафесійную каманду. Прыйшоў час скарыстацца гэтай дапамогай», – заяўляе Святлана Ціханоўская.

    Першыя вынікі будуць агучаныя да Дня Волі – 25 сакавіка.

    Як прагаласаваць?

    • Калі чат-бот «Голаса» https://t.me/golosby_bot усталяваны, перайсці ў яго і ўвесці каманду /победа
    • Калі чат-бот выдалены або карыстальнік не зарэгістраваны, трэба перайсці на сайт платформы https://golos2020.org/dialog або праз рэзервовы адрас http://bit.ly/golos-world (асноўны сайт могуць заблакаваць у Беларусі). Варта абраць падыходзячы мэсенджар, прайсці рэгістрацыю і ўвесці каманду /победа
    • Прамая спасылка на чат-бота ў Telegram: https://t.me/golosby_bot
    • Прамая спасылка на чат-бота ў Viber: http://bit.ly/golos-vb