У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску супрацоўнікі НКУС расстралялі 132 чалавекі. Сярод іх — беларускія паэты, пісьменнікі, навукоўцы. Іх творы забаранялі, рукапісы палілі, імёны выкрэслівалі з гісторыі.
У новым відэа Святлана Ціханоўская расказвае пра «Ноч расстраляных паэтаў», пра страчаныя жыцці і тое, чаму ў гэтай трагедыі мы пазнаём сённяшнюю Беларусь.
«Яны разлічвалі сцерці і саміх людзей, і памяць пра іх. Частку твораў мы ўжо ніколі не прачытаем. Пра многія задумы так і не даведаемся.
Але захаваныя вершы можна адкрыць і сёння. У творах ёсць каханне, сяброўства, радасць, трывога. Ёсць знаёмыя нам пачуцці. Паспрабуйце сёння знайсці адзін верш расстралянага паэта. Прачытайце яго для сябе ці сваім блізкім. Вядома, гэта не верне забітым жыццё. Але сёння мы можам пачуць іх словы, даведацца пра іх мары і разам адчуць іх радасць і боль».
Па ўсім свеце пройдуць мерапрыемствы да Ночы расстраляных паэтаў.
Далучайцеся! Поўны спіс тут.