Святлана Ціханоўская > Нацыянальная ідэнтычнасць
Нацыянальная ідэнтычнасць
Нацыянальная ідэнтычнасць дапамагае беларусам захоўваць сувязь са сваёй краінай, мовай, культурай і гісторыяй, а таксама абараняць незалежнасць і права самастойна вызначаць сваю будучыню.
Тут сабраныя пазіцыі пра падтрымку беларускай мовы і культуры, захаванне гістарычнай памяці і ўмацаванне нацыянальнай самасвядомасці. Матэрыялы прысвечаныя абароне ад русіфікацыі і асіміляцыі, развіццю адукацыі і культурнай дыпламатыі, падтрымцы дыяспары і прызнанню беларускай культуры часткай еўрапейскай спадчыны.
Дэкларацыя ў падтрымку нацыянальнай ідэнтычнасці
Дэкларацыя КНБ-2025 пацвярджае, што Беларусь з’яўляецца самастойнай нацыяй са сваёй мовай, гісторыяй і культурай, а іх захаванне непасрэдна звязана з незалежнасцю краіны. Яна называе выцясненне беларускай мовы, рэпрэсіі і расійскую інфармацыйную экспансію пагрозамі нацыянальнай ідэнтычнасці. Асобна прапануецца пашыраць адукацыю на беларускай мове, падтрымліваць культуру, літаратуру, дыяспару і культурніцкую дыпламатыю, умацоўваючы сувязь Беларусі з еўрапейскай спадчынай.
Азнаёміцца з дакументам: