• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з галоўнымі рэдактарамі беларускіх медыя ў Варшаве

    06 лютага, 2026

    6 лютага ў Варшаве Святлана Ціханоўская сустрэлася з галоўнымі рэдактарамі незалежных беларускіх медыя, каб абмеркаваць умовы, у якіх сёння вымушаная працаваць незалежная журналістыка. 

    Галоўныя тэмы размовы:

    – як, нягледзячы на блакіроўкі, «экстрэмісцкія» спісы і пагрозы, беларускія медыя працягваюць інфармаваць беларусаў і ахопліваюць мільёны людзей унутры Беларусі;

    – з якімі выклікамі сутыкаюцца медыя ў выгнанні, у тым ліку ў Варшаве;

    – як узмацніць падтрымку незалежных журналістаў.

    Асобная ўвага была нададзеная пытанню міжнароднай падтрымкі незалежных медыя.

    Святлана Ціханоўская:

    «Рэжым спрабуе захапіць усю медыйную прастору і прымусіць беларусаў жыць у хлусні, пазбавіць іх доступу да праўдзівай інфармацыі. Але незалежныя беларускія медыя выстаялі. Яны аднавілі працу пасля рэпрэсіяў і закрыццяў, працягваюць гаварыць з беларусамі і для беларусаў — нават у самых складаных умовах, пад ціскам, пагрозамі і блакіроўкамі.

    Нашая задача — зрабіць усё, каб журналісты былі абароненыя, каб зняволеныя калегі выйшлі на волю, а праўда пра Беларусь не знікла з інфармацыйнай прасторы».

    Апошнія навіны