• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — з нагоды Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю

    03 снежня, 2025

    «У Беларусі шмат людзей, чые патрэбы доўгія гады застаюцца нябачнымі для рэжыму. Людзі з інваліднасцю — тыя, каму для паўнавартаснага жыцця патрэбныя не асаблівыя прывілеі, а ўсяго толькі справядлівыя і даступныя ўмовы: медыцына, адукацыя, магчымасць перасоўвацца, працаваць, прымаць удзел у грамадскім жыцці.

    Тое, што для адных з нас — звыклая рэч, для іншых штодзённая барацьба: як трапіць да лекара, як уладкаваць дзіця з асаблівасцямі ў школу, як выбрацца з дома, калі пандус існуе толькі на паперы, а транспарт не прыстасаваны.

    Гэта абмежаванні, на якія сістэма заплюшчыла вочы. Акрамя гэтага людзі з інваліднасцю сутыкаюцца і з рэпрэсіямі. Па дадзеных праваабарончага цэнтру Вясна на травень гэтага года ў беларускіх турмах знаходзілася не менш за дзевяць палітвязняў з інваліднасцю, некаторыя былі вызваленыя пасля так званых памілаванняў. Ёсць тыя, хто памёр за кратамі — Ігар Леднік, Мікалай Клімовіч. І ў давесак да гэтага жаху ў 2021 годзе быў ліквідаваны Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Гэта гаворыць толькі пра тое, наколькі абыякава да беларусаў ставіцца рэжым.

    Патрабаванне роўных магчымасцяў — гэта не «асаблівае стаўленне». Дзяржава павінна бачыць кожнага свайго грамадзяніна і ствараць умовы, у якіх не трэба прасіць базавых рэчаў».

    Апошнія навіны