• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская выступіла ў Аўстраліі на канферэнцыі пра аўтарытарныя саюзы

    06 лістапада, 2025

    У Канберы Святлана Ціханоўская выступіла на Канферэнцыі «Аўтарытарны збег: расійская павестка ў Еўропе і Азіі і расійска-кітайскія адносіны», арганізаванай Міністэрствам замежных спраў Аўстраліі і Мельбурнскім універсітэтам.

    Беларуская лідарка стала галоўнай спікеркай канферэнцыі, прысвечанай глабальным пагрозам аўтарытарызму і супрацоўніцтву дэмакратычных дзяржаў.

    У сваёй прамове яна падкрэсліла, што Беларусь і Украіна змагаюцца за тыя самыя каштоўнасці, якія Аўстралія абараняе на міжнароднай арэне: мір, правы чалавека і дэмакратыю.

    «Пагроза свабодзе ў адной краіне ставіць пад пагрозу свабоду ўсюды. Нават тут, у Аўстраліі, можна адчуць уплыў расійскай агрэсіі праз пранікненне і дэзінфармацыю.

    Тыранія — як рак: калі яе не стрымаць, яна распаўсюдзіцца з падвойнай сілай. Урады, якія не паважаюць уласны народ, не будуць паважаць і суседзяў. Дэмакратыя, правы чалавека і бяспека цесна звязаныя паміж сабой. І Беларусь — выдатны таму прыклад. 

    Адна з высноваў, якую я зрабіла за час сваёй кароткай палітычнай кар’еры, заключаецца ў тым, што ніводная барацьба за свабоду не можа быць выйграная без саюзнікаў. І я лічу, што абавязак усіх дэмакратычных грамадстваў — падтрымліваць тых, хто змагаецца за аднолькавыя ідэалы і каштоўнасці».

    Фота: DFAT.

    Апошнія навіны