• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Люстрацыя для Беларусі (канцэпт)

    Навошта Беларусі патрэбная люстрацыя — і чаму пра гэта важна казаць цяпер? Далучайцеся да абмеркавання Канцэпцыі!

    Пасля дзесяцігоддзяў беспакаранасці, фальсіфікацыяў і рэпрэсіяў Беларусь мае патрэбу не проста ў змене ўлады, а ў будаўніцтве новай сістэмы — сумленнай і справядлівай.

    Люстрацыя — гэта не помста, а спосаб абараніць краіну ад паўтарэння мінулага. Мы павінны ведаць, хто браў удзел у парушэннях правоў чалавека і фальсіфікацыях, каб такія злачынствы больш ніколі не паўтарыліся.

    Менавіта таму Офіс Святланы Ціханоўскай прапануе грамадскую дыскусію аб Канцэпцыі люстрацыі для Беларусі — дакуменце, які не проста апісвае магчымую мадэль, але і ўлічвае асаблівасці беларускага кантэксту. А менавіта: маштаб рэпрэсіяў, адсутнасць незалежнага правасуддзя, слабасць дзяржаўных інстытутаў і рызыка аўтарытарнага рэваншу.

    Канцэпцыя люстрацыі прапануе інклюзіўную мадэль без аўтаматычных забаронаў, але з абавязковай асабістай дэкларацыяй. Гэта значыць, што:

    – ніхто не будзе пакараны проста за прыналежнасць да сістэмы;

    – але ўтойванне праўды аб супрацоўніцтве з рэжымам будзе мець наступствы;

    – падыход будуецца на даверы і адказнасці: сумленны з грамадствам — застаешся ў сістэме; хаваеш мінулае — губляеш права прымаць рашэнні ад імя грамадства.

    Такі шлях дазволіць пазбегнуць кадравага калапсу, палявання на ведзьмаў і адначасова — правесці рэальнае ачышчэнне.

    Грамадства, якое перажыло сістэмны дзяржаўны тэрор, мае права ведаць праўду. І мае права выбудаваць новыя правілы. Мы прапануем абмеркаваць іх разам:

    1) Азнаёміцца ​​з Канцэпцыяй люстрацыі для Беларусі можна тут (а тут — версія на рускай мове);

    2) Ацаніць Канцэпцыю і выказаць сваё меркаванне і прапановы праз:

    – форму зваротнай сувязі на беларускай мове;

    – форму зваротнай сувязі на рускай мове;

    – па электроннай пошце transitionaljustice@tsikhanouskaya.org 

    Толькі сумесна мы можам вызначыць, якім будзе заўтра — і як засцерагчы яго ад паўтарэння ўчорашніх памылак. Ваш удзел — гэта ўклад у будучыню, дзе сумленнасць становіцца нормай, а дзяржава — саюзнікам, а не наглядчыкам.

    Апошнія навіны