• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Алесь Бяляцкі: другі Нобелеўскі лаўрэат ад Беларусі – і ён у турме

    07 кастрычніка, 2022

    Сёння заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна-96» і палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру разам з украінскім «Цэнтрам Грамадзянскіх Свабодаў» і расійскім «Мемарыялам».

    Яшчэ з 1980-х гадоў Алесь Бяляцкі бараніў правы чалавека. У 1996 годзе ён заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна». Яна змагалася з самавольствам і беззаконнем Лукашэнкі, які ў 1996 годзе атрымаў неабмежаваную ўладу пасля змены Канстытуцыі. Дзякуючы дзейнасці «Вясны» і Бяляцкага тысячы беларусаў атрымалі дапамогу. Шмат з тых добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, у свой час засталіся на волі дзякуючы «Вясне».

    Святлана Ціханоўская адказала на пытанні Радыё Свабоды і патлумачыла, чаму на яе думку так важна, што Алесь Бяляцкі атрымаў гэтую важную ўзнагароду.

    «Гэта было можа быць нечакана, але вельмі справядліва. Алесь Бяляцкі вядомы не толькі ў Беларусі, але і ўва ўсім свеце. У ягоным жыцці дзве місіі: абарона незалежнасці Беларусі і правоў чалавека. Я вельмі ганаруся ім. Спадзяюся, што гэтая Нобелеўская прэмія надасць увагі палітвязням, катаванням у турмах, каб свет яшчэ раз убачыў, што адбываецца ў Беларусі. Лёсы людзей павінны быць на першым месцы. Алесь Бяляцкі, як і ўсе палітвязні, мусіць быць на волі».

    Напішыце ліст Алесю Бяляцкаму: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.