«Мы захапляемся вамі, дарагія ўкраінцы і спадар прэзідэнт. Вашыя дзеянні – гэта ўзор адзінства кіраўніцтва дзяржавы і ўсёй нацыі. Мы ж, беларусы, супраць рэжыму, які ўжо здаў частку суверэнітэту нашай краіны, каб стаць часткай агрэсіі да вашай краіны.
У атмасферы страха дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы з пратэстам пасля татальнай зачысткі грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя. 900 чалавек было затрымана за два дні. Усе яны разумелі, на што ідуць.
У Беларусі пачаўся Антываенны Рух.
- Людзі ўнутры краіны выводзяць са строю шляхі падыходу ваеннай тэхнікі.
- Беларусы замежжа збіраюцца да вас на фронт, дапамагаюць бежанцам і займаюцца пастаўкамі экіпіроўкі і медыкаментаў.
- Беларусы Украіны ідуць у валанцёры, дапамагаюць тэрытарыяльнай абароне.
- Беларускія маці пераконваюць вайскоўцаў не ісці на вайну – і ў іх пачынае атрымлівацца.
- Беларусы фармуюць нацыянальны корпус з добраахвотнікаў і вайскоўцаў, якія адмовіліся выконваць злачынныя загады Лукашэнкі Такіх беларусаў усё больш, і яны – вашыя саюзнікі. Цяпер і назаўсёды».
Маніфест Руху – тут. Далучайцеся!
#BELARUSwithUKRAINE