• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Незалежнасць губляе Лукашэнка, а не Беларусь». Ціханоўская – пра пачатак ваенных вучэнняў

    10 лютага, 2022

    Сёння, 10 лютага, пачаліся ваенныя вучэнні на тэрыторыі Беларусі. З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская выступіла з пазіцыяй. 

    Ціханоўская: «Відэа і фота ваеннай тэхнікі, якая з’яўляецца па ўсёй краіне, выклікаюць у мяне абурэнне. Рэжым намагаецца зрабіць гэтую карціну нормай, а танкі і гаўбіцы ў навінах штодзённай руцінай – каб прывучыць беларусаў да думкі пра вайну, адцягнуць увагу ад крызісу, беззаконня, звальненняў, ад тысяч людзей у турмах па палітычных матывах. 

    Я не бачу падстаў для ўдзелу Беларусі ў такіх вучэннях. Цяпер у рэгіёне вельмі напружаная сітуацыя, і вучэннях гэтае напружанне толькі ўзмацняюць. Але жыхары нашай краіны цэняць мір, нейтралітэт і не хочуць быць крыніцай небяспекі для суседзяў. Беларускія войскі і беларуская зямля не павінны выкарыстоўвацца супраць Украіны».