• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Гэтую прафесію выбіраюць выключна па клічы сэрца

    01 кастрычніка, 2023

    Святлана Ціханоўская звярнулася да педагогаў і павіншавала іх з Днём настаўніка:

    «Настаўнік – гэта пра гатоўнасць аддаваць, не чакаючы нічога наўзамен. Вас могуць балюча параніць паведамленні ў чатах бацькоў. Вы сутыкаецеся з крыўдай вучняў на нізкія адзнакі. Але вы ўсё роўна кожны дзень вяртаецеся ў клас з усмешкай і верай у дзяцей. Верай у тое, што іх пакаленне вырасце лепшым за нас з вамі.

    Дарагія настаўнікі! Прашу, не апускайце рукі і не губляйце матывацыю працаваць сумленна і творча. Я думаю, для кожнага з вас вялікае шчасце, калі вучні знаходзяць сябе ў жыцці і дамагаюцца поспеху. Але самае галоўнае, каб кожны з іх вырас добрым чалавекам.

    З Днём настаўніка, дарагія педагогі!»