• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Калі вы чакалі прыдатнага моманту, то ён тут і зараз». Зварот дэмакратычных сіл да беларускіх чыноўнікаў

    30 мая, 2021

    Сёння мы – Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Вераніка Цапкала, Валер Кавалеўскі – хочам звярнуцца і да прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў, і да тых, хто працягвае падтрымліваць рэжым.

    Не засталося ніякіх сумневаў, што Лукашэнка стаў беспаваротна таксічны для міжнароднай супольнасці. Тое, што народ Беларусі столькі месяцаў спрабаваў паказаць, нарэшце стала відавочна ўсяму свету. Але зараз ён стаў пагрозай і для тых, хто ўвесь гэты час быў побач з ім. Яго неабдуманыя дзеянні кожны дзень пагаршаюць становішча ўсіх, хто хоць неяк звязаны з уладай у Беларусі: мы гаворым пра чыноўнікаў усіх узроўняў, бізнесменаў і іншых.

    Больш няма куды ўцякаць ад будучага, час прызнаць адказнасць за яго. Вырашыць гэты крызіс і спыніць чалавека, які вядзе краіну ў прорву. Гэта наша з вамі агульная задача, і толькі тады мы зможам нарэшце будаваць доўгатэрміновыя планы і развіваць нашу краіну.

    Падавайце ў адстаўку, далучайцеся да дэмакратычных сілаў, на вас зараз глядзіць уся краіна. У вашых сілах не толькі своечасова сысці, але і аднавіць закон у краіне.

    Нам разам будаваць Новую Беларусь. І пачынаць трэба прама зараз!

    Пішыце на пошту для сувязі:
    v.kavaleuski@tsikhanouskaya.org

    Далучайцеся да супольнасці сумленных чыноўнікаў:
    https://t.me/honest_dialog_bot