• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Мы прапануем збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю». Ціханоўская звярнулася да Зяленскага

    10 кастрычніка, 2022

    «Я веру, што Расія атрымае паразу, а Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і абароніць незалежнасць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны.

    Беларусы – гэта не Лукашэнка. Лукашэнка – ганьба маёй краіны. Што Лукашэнка абвесціць заўтра ці паслязаўтра – невядома, бо ён ужо не прымае рашэнні, за яго гэта робіць Крэмль. Таму Беларусь павінна выйсці з ваенных, палітычных і эканамічных саюзаў з Расіяй, якія падрываюць нацыянальныя інтарэсы нашай краіны.

    Спадар Прэзідэнт Зяленскі, у адным са зваротаў вы сказалі: «Мы не просім свет змагацца замест нас, мы просім даць нам дапамогу». Беларусы таксама не просяць змагацца замест нас. Мы прапануем Украіне і ўкраінскаму народу збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю. Абʼяднаны Пераходны Кабінет гатовы да супрацы з Украінай і ўсталявання дыпламатычных і палітычных адносінаў. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай».