«Я звяртаюся да Міністэрства абароны, Генеральнага штаба і Рады Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Сёння Аляксандр Лукашэнка канчаткова страціў права прадстаўляць інтарэсы нашай краіны. Ягонае рашэнне пра ўдзел у агрэсіі супраць Украіны ставіць пад пагрозу суверэнітэт Беларусі. Адмовіўшыся ад свайго абавязку абараняць краіну і яе народ, Лукашэнка зняў з сябе паўнамоцтвы галоўнакамандуючага.
Зараз у вас ёсць шанец пачаць дзейнічаць у інтарэсах сваёй краіны, Рэспублікі Беларусь. У вас ёсць усе законныя падставы не выконваць злачынныя загады Аляксандра Лукашэнкі. У вас ёсць усе законныя падставы не станавіцца саўдзельнікамі агрэсіі ў дачыненні да суседняй мірнай дзяржавы. У вас ёсць усе законныя падставы спыніць чалавека, які сёння здзейсніў здраду Радзіме і беларускаму народу».