• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Ратаванне палітвязняў – пытанне не палітычнае, а гуманітарнае!»

    08 сакавіка, 2024

    Сёння ў Вільні прайшоў брыфінг, прысвечаны таму, што Сяргей Ціханоўскі ўжо год утрымліваецца ў месцах несвабоды без сувязі са знешнім светам – у рэжыме інкамунікада. З 9 сакавіка 2023 года ён пазбаўлены магчымасці гаварыць з адвакатамі і ўрачамі, размаўляць з сям’ёй, атрымліваць любую інфармацыю аб тым, што адбываецца ў свеце. Такім чынам рэжым Лукашэнкі імкнецца зламаць апанентаў, аказваючы на іх фізічны і псіхалагічны ціск.

    У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў інкамунікада стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі – адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека. Сёння ў Беларусі, акрамя Сяргея Ціханоўскага, без сувязі са знешнім светам таксама знаходзяцца Максім Знак, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч…

    Выступаючы на брыфінгу, лідарка дэмакратычнай Беларусі падкрэсліла: свет не мае права пакідаць нашых палітзняволеных у адзіноце і павінен дабівацца іх больш хуткага вызвалення.

    «Патрабуйце спыніць зверскую практыку інкамунікада ў беларускіх вязніцах. У вашых сілах – выратаваць жыцці людзей. І гэта не палітычнае пытанне. Гэта пытанне гуманітарнае! Палітвязням павінен быць забяспечаны доступ да кваліфікаванай медычнай дапамогі, сувязь з адвакатамі і сем’ямі», – звярнулася Святлана Ціханоўская да генеральнага сакратара ААН Антоніа Гутэрыша і сусветных лідараў.