• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларусаў і беларусак за мяжой шантажуюць пратэрмінаванымі пашпартамі

    18 жніўня, 2025

    Беларускія палітычныя эмігранты пачалі атрымліваць лісты па месцы рэгістрацыі ў Беларусі, у якіх паведамляецца пра прызнанне іх пашпартоў несапраўднымі і патрабуецца з’явіцца ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі для замены дакумента. У выпадку невыканання — папярэджваюць пра накладанне штрафу да чатырох базавых велічынь.

    Нагадаем, у 2023 годзе рэжым перастаў замяняць пратэрмінаваныя пашпарты за мяжой.

    Гэта сведчыць, што рэпрэсіі пашыраюцца:
    ➖улады ўсё больш пачынаюць ціснуць на тых, хто ўжо знайшоў прытулак за мяжой;
    ➖адміністрацыйныя працэдуры і фармальныя патрабаванні ператвараюцца ў інструмент палітычнага шантажу і запалохвання;
    ➖людзей ставяць перад выбарам: бяспека ці прававы статус, бо такія дзеянні ствараюць штучныя перашкоды для беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну з-за рэпрэсіяў і не могуць вярнуцца без рызыкі пераследу.

    Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўская па прававых пытаннях:
    «Сёння рэжым выкарыстоўвае нават пратэрмінаваныя пашпарты як зброю супраць сваіх грамадзянаў. Гэта чарговы доказ таго, што пераслед не спыняецца ні за межамі Беларусі, ні з цягам часу. Мы бачым, як сістэма паступова пашырае поле рэпрэсіяў, каб трымаць беларусаў у пастаянным страху і залежнасці».

    Што рабіць, калі прыйшоў такі ліст?
    Перш за ўсё, узважце рызыкі вяртання ў Беларусь для замены пашпарта. Штраф у 4 базавыя велічыні — гэта малая цана ў параўнанні з магчымасцю трапіць у СІЗА і атрымаць палітычна матываваны прысуд.

    Апошнія навіны