• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Анатоль Лябедзька – пра вынікі Канферэнцыі па Канстытуцыі новай Беларусі: «Мы ствараем устойлівую прававую базу для новай Беларусі»

    16 сакавіка, 2024

    У дзень Канстытуцыі ў Сейме Літвы прайшла Канферэнцыя «Інвестыцыі ў доўгатэрміновую будучыню дэмакратычнай Беларусі: ключавыя стратэгіі рэформаў». Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька распавядае пра сутнасць і вынікі мерапрыемства:

    «Падчас канферэнцыі адбылася прэзентацыя шасці законапраектаў, падрыхтаваных у развіццё і дапаўненне Канстытуцыі. Надалей, пасля іх распрацоўкі, дакументы будуць перададзеныя ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет, а пасля выбараў – у Каардынацыйную Раду новага склікання. Такім чынам мы ствараем устойлівую прававую базу для новай Беларусі, каб пасля дэмакратычнага транзіту ўлады было магчыма ў максімальна кароткі тэрмін правесці палітычныя рэформы», – адзначыў Анатоль Лябедзька.

    Падрабязнасці – у відэа.

    Апошнія навіны