Ціханоўская падзякавала міністру за дапамогу з вырашэннем візавых і міграцыйных пытанняў беларусаў.
Пра што дамовіліся:
– У бліжэйшыя тыдні ў Вільню прыбудзе дыпламатычны спецпасланнік Эстоніі па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю, які будзе працаваць са Святланай Ціханоўскай і Аб'яднаным Пераходным Кабінетам.
– Талін падтрымае адкрыццё прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі, якое будзе працаваць на рэгіён.
– Ціханоўская і Рэйнсалу дамовіліся правесці ў бліжэйшы час Балтыйска-беларускі форум, дзе сабраць лідараў балтыйскіх краінаў і прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў.
– Эстонія разглядзіць магчымасць падтрымкі праязных дакументаў, якія распрацоўваюцца Аб'яднаным Пераходным Кабінетам і Офісам Святланы Ціханоўскай.
Эстонія і міністр Рэйнсалу двойчы ініцыявалі слуханні па Беларусі ў Радзе бяспекі ААН. Яны далі магчымасць Святлане Ціханоўскай узяць удзел у Генасамблеі ААН, падтрымалі ініцыятывы па змякчэнні візавых і міграцыйных патрабаванняў для беларусаў, і працягваюць фінансава падтрымліваць шэраг беларускіх ініцыятываў, у тым ліку культурніцкіх. Падчас мінулай сустрэчы міністр Рэйнсалу ўручыў Ціханоўскай знойдзены ў архівах дакумент аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР.