• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская віншуе Алеся Бяляцкага з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру

    07 кастрычніка, 2022

    «Гэта выдатная навіна! Алесь Бяляцкі – гонар беларусаў. Цяпер пра гэта ведаюць ва ўсім свеце. Цяпер у Беларусі ёсць яшчэ адзін Нобелеўскі лаўрэат – які супрацьстаіць дыктатуры і вайне.

    Я віншую Алеся і яго родных з гэтай узнагародай. Я ўпэўненая, што для іх сям’і гэта вельмі важны знак падтрымкі. Але гэтая ўзнагарода – яшчэ і прызнанне ўнёску ўсіх беларускіх праваабаронцаў у забяспечэнне міру і правоў чалавека. Таму я віншую кожнага, хто абраў гэта справай свайго жыцця.

    На жаль, пра ўручэнне Нобелеўскай прэміі Алесь не даведаўся імгненна разам з намі. Ён не прыедзе ў Осла з нобелеўскай прамовай, бо Алесь Бяляцкі, як і тысячы беларусаў, знаходзіцца за кратамі па палітычных прычынах. Ужо другі раз яго прызналі палітзняволеным. І гэта сведчыць пра тое, што рэжым з’яўляецца пагрозай міру і свабодзе беларускага народа.

    Гэта далёка не першы выпадак, калі прэмію міру атрымлівае чалавек, які знаходзіцца за кратамі па палітычных прычынах. Але гэта першы выпадак, калі ўся Беларусь ганарыцца Нобелеўскім лаўрэатам у турме. Я ўпэўненая, што тыя, хто ўчыніў рэпрэсіі супраць Алеся і тысяч невінаватых людзей, хутка застануцца ў невядомым мінулым. А ў гісторыю ўвойдуць менавіта такія героі, як Алесь Бяляцкі».

    Апошнія навіны