У тэксце вызначаны ключавыя паняцці, у тым ліку прамая і ўскосная дыскрымінацыя, сексуальныя дамаганні, гендарная ідэнтычнасць і роўныя магчымасці.
Праект закона ўстанаўлівае абавязкі дзяржавы, працадаўцаў, устаноў адукацыі і аховы здароўя, уводзіць гендарную экспертызу законапраектаў, збор гендарнай статыстыкі, меры супраць дыскрымінацыі на працы і ў палітычным жыцці.
Асобна апісаны механізмы падачы скаргаў, кампенсацыя шкоды, абарона заяўнікаў і роля Упаўнаважанага па правах чалавека.