У тэксце вызначаны склад новага органа і парадак яго фарміравання: палову членаў будуць абіраць суддзі, другую палову — прадстаўнікі юрыдычнай навукі, адвакатуры і праваабарончых арганізацый.
Праект закона прадугледжвае асобнае фінансаванне судовай сістэмы, конкурсны адбор і бестэрміновае прызначэнне суддзяў, рэгулярную ацэнку іх дзейнасці, абарону ад умяшання, празрысты разгляд скаргаў і магчымасць абскардзіць рашэнні ў судзе.
Таксама прадугледжваюцца дысцыплінарныя інспектары і Вышэйшая школа суддзяў для падрыхтоўкі новых кадраў.