Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная рада прапануюць для грамадскага абмеркавання праект Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі.
Стратэгія пераходу да Новай Беларусі – гэта план дзеянняў, накіраваны на пераход ад аўтарытарнага кіравання да дэмакратычнага.
Стратэгія стартуе з пачатку транзіту ўлады ў краіне і разлічаная на шэсць гадоў. За гэты перыяд у краіне двойчы будуць арганізаваныя сумленныя выбары парламента і прэзідэнта.
Першы этап доўжыцца не больш за 180 дзён. На працягу гэтага часу праводзяцца першыя сапраўды дэмакратычныя выбары, якія азначаюць пераход ад старых лідараў да новых.
Бо яшчэ дакладна невядома, як і калі адбудзецца пераход ад дыктатуры да дэмакратыі.
Важна быць гатовымі да пераходнага перыяду ўжо зараз. Да пачатку транзіту ўлады ў нас павінны быць дакументы, якія апісваюць прапанаваныя рэформы і першачарговыя праекты законаў. Прапанаваная намі Стратэгія – гэта план, які дапамагае зразумець, якія менавіта крокі і ў якой паслядоўнасці трэба зрабіць, каб дасягнуць дэмакратыі.
Пераход ад аўтарытарызму да дэмакратыі суправаджаецца мноствам рызыкаў і нявызначанасцяў. Стратэгія ўлічвае розныя сцэнары транзіту ўлады: ад перамоўнага працэсу да зменаў пад ціскам грамадства ці вонкавых фактараў.
Незалежна ад кантэксту, Стратэгія застаецца актуальнай. Канкрэтныя дзеянні будуць залежаць ад сітуацыі, але Стратэгія – гэта наша асноўнае кіраўніцтва для пераходу да дэмакратыі.
Магчыма, у Стратэгіі ёсць пункты, якія маюць патрэбу ў дапрацоўцы ці ўдакладненні. Вашыя прапановы могуць стаць ключавымі.
Чытайце дакумент, прапануйце свае ідэі і каментары. Дзяліцеся інфармацыяй з сябрамі і знаёмымі.
Нашыя дзеянні сёння вызначаюць, якой будзе Беларусь заўтра. Унясіце свой уклад у стварэнне Новай Беларусі.
Дасылайце нам свае прапановы аб удасканаленні Стратэгіі.
напісаць*Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, калі ласка, выкарыстоўвайце VPN і паклапаціцеся аб сваёй лічбавай бяспецы.
Праекты пастаноў ЦВК для правядзення дэмакратычных выбараў на аснове дзейнага Выбарчага кодэкса
Праект Выбарчага кодэкса ў новай рэдакцыі (павінен быць распрацаваны)
Канцэпцыя рэформы сістэмы дзяржкіравання
Праект закона аб доступе да публічнай інфармацыі і абароне персанальных дадзеных (павінен быць распрацаваны)
Праект закона аб дзяржслужбе (павінен быць распрацаваны)
Праект этычнага кодэкса дзяржслужачага (павінен быць распрацаваны)
Праект закона аб Камітэце па этыцы дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі (павінен быць распрацаваны)
Праект рэформаў у сацыяльнай сферы (павінен быць распрацаваны)
Канцэпцыя правасуддзя пераходнага перыяду для Беларусі
Крымінальны пераслед асоб, вінаватых у парушэннях правоў чалавека (павінен быць распрацаваны)
Устанаўленне ісціны аб злачынствах (павінен быць распрацаваны)
Гарантыі непаўтору правапарушэнняў (павінен быць распрацаваны)
Канцэпцыя пераходнай справядлівасці, аднаўлення законнасці і нацыянальнага прымірэння
Канцэпцыя рэформы праваахоўных органаў (павінен быць распрацаваны)
Праект закона аб Камітэце па наглядзе за дзейнасцю службаў разведкі і бяспекі (сілавых органаў) (павінен быць распрацаваны)
Праект новай рэдакцыі закона аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці (павінен быць распрацаваны)
Праект змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб судаўладкаванні і статусе суддзяў (павінен быць распрацаваны)
Канцэпцыя сістэмы падрыхтоўкі і адбору кандыдатаў на пасаду суддзі (павінен быць распрацаваны)
Вынікі ацэнкі міжнародных дагавораў, падпісаных пачынаючы з 20 ліпеня 1994 г., на прадмет абмежавання імі дзяржаўнага суверэнітэту і адпаведнасці іх нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь (павінен быць распрацаваны)
Праект новай Канцэпцыі знешняй палітыкі Беларусі, заснаванай на нацыянальных інтарэсах краіны (павінен быць распрацаваны)
Праект эканамічнага блока ў рамках праекта Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕС (павінен быць распрацаваны)
Дарожная карта зняцця санкцый у дачыненні да Беларусі ў выпадку дэмакратычнага транзіту (павінен быць распрацаваны)
Праект Канцэпцыі праграм амністыі капіталу і падатковай амністыі (павінен быць распрацаваны)
Праект механізмаў будучых рэформаў сектара дзяржаўных прадпрыемстваў, пенсіённай рэформы, механізмаў забеспячэння энергетычнай бяспекі, развіцця зялёнай эканомікі (павінен быць распрацаваны)
Праект Інструкцыі па спрошчанай працэдуры рэгістрацыі палітычных партый, арганізацый грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі ў рамках дзейнага заканадаўства, а таксама аб аднаўленні юрыдычнага статусу ліквідаваных у перыяд рэпрэсій арганізацый грамадзянскай супольнасці, палітычных партый і СМІ (павінен быць распрацаваны)
Праект новай рэдакцыі закона “Аб грамадскіх аб’яднаннях” (павінен быць распрацаваны)
Праект новай рэдакцыі закона “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” (павінен быць распрацаваны)
Праект новай рэдакцыі закона “Аб прафесійных саюзах” (павінен быць распрацаваны)
Праект новай рэдакцыі закона “Аб сродках масавай інфармацыі і камунікацыі” (павінен быць распрацаваны)
Праект новай рэдакцыі закона “Аб масавых мерапрыемствах” (павінен быць распрацаваны)
Вынікі ацэнкі нарматыўных прававых актаў і рашэнняў дзяржаўных органаў, якія прыводзяць да дыскрымінацыі беларускай мовы і культуры (павінны быць распрацаваны)
Канцэпцыя рэформы па падтрымцы і папулярызацыі беларускай культуры і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы (у распрацоўцы)
Дарожныя карты рэформаў па чатырох напрамках (дашкольная, школьная, вышэйшая адукацыя, НАН) (у распрацоўцы)
Экспертная ацэнка дзеючых нарматыўных дакументаў, звязаных са сферай адукацыі і навукі (неабходна распрацаваць)
Канцэпцыя рэформы сістэмы адукацыі (павінна быць распрацавана)